У аб’яднанні па інтарэсах “Выяўленчае мастацтва, кераміка, выцінанка” пры Гомельскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі з тонкасцямі народных рамёстваў знаёмяцца на практыцы.
Як кажа кіраўнік аб’яднання Людміла Віктараўна Сычова, яны з навучэнцамі не зачыняюцца ў майстэрні палаца, а выходзяць у людзі — на чужыя работы паглядзець, свае паказаць і пераняць прафесійныя сакрэты ў лепшых народных майстроў Гомельшчыны.
— Мне здаецца, у любым горадзе ёсць людзі, якія з любоўю захоўваюць сакрэты народных рамёстваў і ніколі не адмовяць у дапамозе дзецям, бо адчуваюць, што праз маленькія рукі могуць працягнуць справу свайго жыцця, перадаць унікальныя навыкі, — дзеліцца педагог.
Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.