Дзейсны патрыятызм

- 10:55Выхаванне, Краязнаўства

Больш за 300 пошукавых аб’яднанняў дзейнічаюць ва ўстановах адукацыі краіны. Іх ролю ў захаванні гістарычнай памяці абмяркоўвалі на рэспубліканскім форуме.

Міністэрства адукацыі ўдзяляе вялікую ўвагу пошукавай дзейнасці навучэнцаў, увекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Дзякуючы юным пошукаўцам, тысячы людзей кожны год даведваюцца пра лёс сваіх родных у гады Вялікай Айчыннай вайны, не ўручаныя калісьці ўзнагароды знаходзяць адрасатаў, загінуўшым воінам аддаецца належная пашана.

— Гістарычная памяць, патрыятызм — гэта не проста словы. Пра гэта мы не толькі гаворым, але і выхоўваем у сабе, дзецях, моладзі справамі і ўчынкамі. Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з прыярытэтаў у рабоце ўстаноў адукацыі. У яго аснове апора на шматвекавую гісторыю развіцця беларускай дзяржавы, культурныя і духоўныя традыцыі нашага народа. Значная роля ў рэалізацыі задач патрыятычнага выхавання адводзіцца дзей­насці менавіта пошукавых аб’яднанняў (груп, атрадаў, клубаў, навуковых таварыстваў).

Вы даследуеце гісторыю сваёй радзімы на аснове мясцовага матэрыялу, займаецеся пошукам імёнаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, устанаўліваеце сувязь з роднымі салдат, добраўпарадкоўваеце мемарыяльныя комплексы, абеліскі, помнікі загінуўшым воінам. Вы захоўваеце гістарычную памяць пра тых герояў, хто цаной свайго жыцця прынёс мір нашай зямлі, ведзяце работу, якая вельмі важная для гісторыі і захавання незалежнасці нашай краіны, — зачытала прывітальнае слова міністра адукацыі Андрэя Іванца да ўдзельнікаў форуму намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Сіманоўская.

 

Чытайце матэрыял Ігара Грэчкі ў нумары ад 2 снежня 2022 года.