Дзіцячы сад № 7 Магілёва адкрыўся пасля капрамонту

- 15:00Образование

Сёмы дзіцячы садзік — адзін са старэйшых у Магілёве. Ён уведзены ў эксплуатацыю 70 гадоў назад і даўно патрабаваў мадэрнізацыі. За даволі кароткі тэрмін тут былі праведзены маштабныя рамонтныя работы. Ад старога будынка засталіся толькі сцены і дах. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Наш дзіцячы сад быў цалкам мадэрнізаваны. Адбылася перапланіроўка першага і другога паверхаў, замена пакрыцця падлогі і дзвярных блокаў. З’явіліся новыя лесвіцы. Раней яны былі драўляныя, цяпер — сучасныя, з маналіту. Абноўлены таксама санвузлы, вентыляцыйная сістэма і пажарная сігналізацыя. Вялікую ўвагу ўдзялілі ўнутранай аддзелцы. Усе групавыя памяшканні сталі яркімі і маляўнічымі. Акрамя таго, кожную групу аснасцілі бактэрыцыдным рэцыркулятарам паветра, — паведаміла загадчыца Святлана Парфёнава.

Па яе словах, будаўнікі працавалі на аб’екце бесперапынна. Дзякуючы такой аператыўнасці, завяршыць работу па абнаўленні сада ўдалося ўсяго за тры месяцы.

Калі рамонт завяршыўся, педагогі, выхаванцы і бацькі былі прыемна здзіўлены вынікамі. Зараз ва ўстанове створаны ўсе ўмовы для рознабаковага развіцця дзяцей.

Ганна СІНЬКЕВІЧ