Дзяржузнагарод Беларусі ўдастоены 120 прадстаўнікоў розных сфер

- 10:41Інфармацыйная гадзіна

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў сітуацыях, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту дзяржаўных узнагарод удастоены 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам “За асабістую мужнасць” узнагароджаны начальнік вучэбна-спартыўнай установы “Мінскі аэраклуб імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца” рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь” Мікалай Мачанскі.

Дырэктар ААТ “Астрамечава” Алег Бурак, дырэктар ААТ “Веста” Рэйман Веніямінаў і дырэктар гімназіі № 8 Віцебска Раіса Грабоўская ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Гэтай жа ўзнагароды ўдастоены старшыня вытворчага сельскагаспадарчага кааператыва “Гігант” Міхаіл Левакоў, дырэктар ААТ “Новыя Гараны” Вісарыён Нам і дырэктар РСУП “Эксперыментальная база “Крынічная” Мікалай Рубаха.

Заслугі старшыні Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Тамары Гусачэнка адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.

Вялікая група дзеячаў розных сфер удастоена медалёў, у тым ліку “За адзнаку ў воінскай службе”, “За адзнаку ў ахове грамадскага парадку”, “За працоўныя заслугі” і медаля Францыска Скарыны. У прыватнасці, сярод узнагароджаных медалём “За працоўныя заслугі” загадчык музея сярэдняй школы № 14 Маладзечна Ігар Арабей, прафесар ГДУ імя Ф.Скарыны Уладзімір Багінскі, загадчык кафедры спартыўных гульняў ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Бардзін, дацэнт ГДУ імя Ф.Скарыны Міхаіл Далінскі, выкладчык Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа Міхаіл Івашкін, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Шклоўскай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі зроку Тамара Кротава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 7 Віцебска Алена Маруцько, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама Вацлаў Матусевіч, прафесар БДТУ Наталля Чорная, дырэктар Баранавіцкага ПТК сферы абслугоўвання Святлана Шышына. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Аліна Буйко, дырэктар гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Валковіч, настаўнік інфарматыкі гімназіі-інтэрната Мядзела Вячаслаў Саўчык, прарэктар па навуковай рабоце МДУ імя А.Куляшова Віктар Старасценка.

Ваенны камісар Смаргонскага раёна падпалкоўнік Леанард Гружэўскі і навучэнец Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 9 аўтамабілебудавання Віталь Цітоў узнагароджаны медалём “За выратаванае жыццё”.

Акрамя таго, указам прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам сфер культуры, навукі, адукацыі, сацыяль-най абароны, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, энергетыкі, праваахоўнай сферы, спорту.