Фізіка поспеху

- 11:06Адукацыйная прастора, Алімпіядны рух

Традыцыйна на алімпіядзе па фізіцы выдатна праявілі сябе навучэнцы гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Гродна і гімназіі № 2 Гродна.

Для 9, 10 і 11 класаў былі арганізаваны два туры: тэарэтычны і эксперыментальны. Першы складаўся з задач і пытанняў, а падчас другога дзеці працавалі з абсталяваннем. Для фізічных эксперыментаў выкарыстоўваліся як простыя рэчы, так і незвычайныя на першы погляд, напрыклад, ёлачныя шары для апускання ў ваду ці зроблены з ручкі паплавок. 

— Асабіста я правяраў работы дзевяцікласнікаў і звярнуў увагу на тое, што ўсе адказы на тэарэтычныя пытанні вельмі моцныя, практычна ўсе школьнікі справіліся з тэорыяй на 100 працэнтаў, гэта добры паказчык. Традыцыйна на алімпіядзе па фізіцы выдатна праявілі сябе навучэнцы гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф.Карскага Гродна і гімназіі № 2 Гродна, — расказаў член журы намеснік дэкана фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгеніюш Матук.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 17 студзеня 2023 года.