HelpBot, або робат­-ратавальнік

- 11:19Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Актыўны ўдзел педагогаў і навучэнцаў у інавацыях даўно стаў візітоўкай Кадзінскай сярэдняй школы. Работа ў інавацыйным рэжыме патрабуе актыўнага ўключэння ў творчы працэс, асваення і ўкаранення ў практыку новых стратэгій.

Летась школа стала ўдзельніцай эксперыментальнага праекта “Апрабацыя варыянтаў выкарыстання 3D-прынтараў у адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, а сёлета ўключылася ў інавацыйны праект. Гэтую дзейнасць тут звязалі з заняткамі па робататэхніцы. Са сродкаў спонсарскай дапамогі бацькоў былі набыты сертыфікаваныя наборы LEGО з праграмным забеспячэннем. А са сродкаў, атрыманых у якасці прэміі ў конкурсе на лепшую арганізацыю работы ўстановы адукацыі, — 3D-прынтар. 

Геаметрычныя фігуры, дэталі LEGО-канструктара, макеты для вывучэння астраноміі, у прыватнасці паверхні Месяца, нарыхтоўкі для працоўнага навучання — усё гэта школьнікі мадэлююць на камп’ютары, а потым друкуюць на 3D-прынтары для выкарыстання на ўроках. Дарэчы, 3D-прынтар таксама актыўна прымяняецца для правя­дзення ўрокаў фізікі, інфарматыкі, хіміі, матэматыкі. 

— Для вучняў 5—6 класаў мы прапануем заняткі па інтарэсах “Робататэхніка”, для сямікласнікаў — “Праграмаванне на мове Scratсh”, а вучні 8-х класаў маюць магчы­масць наведваць факультатыўныя заняткі па 3D-мадэляванні — сапраўды перспектыўным напрамку, асвоіўшы які яны змогуць добра ўладкавацца ў жыцці. Таму і жадаючых займацца вельмі многа, — гаворыць настаўнік фізікі Віталь Шушлакоў, які мэтанакіравана развівае інжынернае мысленне школьнікаў. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 2 снежня 2022 года.