Хто хоча — той зможа!

- 11:22Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Паспрабуйце ўседзець на крэсле, якое стаіць на дзвюх (!) ножках. Пастаўце на яго яшчэ адно такое ж, а зверху — трэцяе… Такое пад сілу толькі эквілібрысту, за плячыма якога доўгія гады трэніровак.

Юныя выхаванцы цыркавой студыі “Монтэ-Карла” Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці аб увасабленні падобных трукаў пакуль толькі мараць. І тым часам вучацца ўтрымліваць раў­навагу на шпульках, рабіць кола, круціць тры абручы адначасова на таліі, назе і руцэ. А яшчэ асвойваюць прыёмы акрабатыкі, майстэрства жангліравання, элементы цыр­кавой гімнастыкі і клаўнады.

— Наша студыя пачала працаваць у верасні 2020 года. Сёння ў ёй займаюцца 20 выхаванцаў ва ўзросце ад 5 да 13 гадоў. Не скажу, што, прыходзячы да нас, дзеці бачаць сябе артыстамі цырка. Імі звычайна кіруе цікаўнасць. Мы бяром усіх жадаючых, прытрымліваючыся прынцыпу “хто сапраўды хоча — той зможа”, – расказвае кіраўнік студыі Эдуард Фядосенка, артыст цырка на сцэне з 40-гадовым вопытам, які працуе ра­зам з жонкай Ганнай Сяргееўнай.

 

Чытайце матэрыял Марыны Куняўскай у нумары ад 21 кастрычніка 2022 года.