Хуткая кладка

- 15:17Адукацыйная прастора, Прафесійна-тэхнічная адукацыя

У Мінску прайшоў адкрыты агляд­-конкурс на лепшага муляра. Пляцоўкай для правядзення спаборніцтваў быў выбраны Мінскі прафесійны ліцэй № 5 транспартнага будаўніцтва.

“Думаючы над тым, дзе правесці конкурс, мы разглядалі некалькі варыянтаў, — падзяліўся намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях і ідэалагічнай рабоце “Белбудцэнтр-холдынг” Артур Стрэх. — У Мінскім дзяржаўным прафесійным ліцэі № 5 транспартнага будаўніцтва рыхтуюць не проста спецыялістаў, а сапраўдных прафесіяналаў. Дзякуючы падтрымцы дырэктара ўстановы, агляд-конкурс право­дзіўся менавіта ў ліцэі”.

У спісе ўдзельнікаў — 10 прафесійных муляраў, якія прадстаўлялі розныя арганізацыі. Перад пачаткам спаборніцтваў майстар вытворчага навучання ліцэя міжнародны і нацыянальны эксперт па кампетэнцыі “Цагляны мур” Уладзімір Дудараў нагадаў спе­цыялістам правілы правядзення конкурсу і крытэрыі, па якіх будуць ацэньвацца выкананыя работы. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 23 верасня 2022 года.