Курс на інавацыі і ўзрастаючыя патрэбнасці насельніцтва

- 10:50Інфармацыйная гадзіна

Пры распрацоўцы электронных паслуг і сэрвісаў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя закладзены пераход да комплекснага аказання медпаслуг, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, адкрываючы міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Лічбавая трансфармацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь”.

Паводле слоў міністра, у ахове здароўя Беларусі намечаны пераход на персаніфікаваную медыцыну, заснаваную на інтэграванай электроннай медыцынскай карце як адзінай крыніцы інфармацыі пра пацыента. Пры гэтым пераход ад дыспансерызацыі і скрынінгу да персаніфікацыі лячэння непарыўна звязаны са змяненнем рынку медыцынскіх паслуг. Курс на інавацыі і ўзрастаючыя патрэбнасці насельніцтва, з’яўленне новых лекавых сродкаў і развіццё тэхналогій, з’яўленне хранічнай паталогіі і старэючага насельніцтва — усё гэта патрабуе ад сістэмы пошуку новых падыходаў да пакрыцця затрат на аказанне меддапамогі і інструментаў іх эфектыўнага размеркавання.

Міністр аховы здароўя назваў тры найважнейшыя аспекты пабудовы цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя. Ён адзначыў, што гэта адкрыты працэс, які будзе патраба­ваць пастаяннага ўдасканалення рэгулятарных умоў з боку органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый у сувязі з інавацыямі і запатрабаваннямі грамадства. Паколькі ў эпоху глабалізацыі ідзе сціранне меж, электронную ахову здароўя таксама неабходна разглядаць не толькі як частку лічбавай трансфармацыі галіны, але і як частку пабудовы электроннага ўрада краіны, што патрабуе цеснага міжведамаснага ўзаема­дзеяння, упэўнены Дзмітрый Піневіч.

Акрамя таго, гэта комплексны працэс, які павінен улічваць патрэбнасці ўсіх удзельнікаў: пачынаючы ад пацыентаў і заканчваючы пастаўшчыкамі тавараў і паслуг як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

Міністр упэўнены, што ажыццяўленне намечаных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць пазітыўным пераўтварэнням у сістэме аховы здароўя для захавання здароўя чалавека на працягу ўсяго жыцця і закладзе фундамент для яе далейшай інтэграцыі з сістэмамі аховы здароўя розных краін.