Лепшыя з лепшых

- 9:47Выхаванне, Выхаваўчая работа

Фінал конкурсу “Вучань года Мінскай вобласці — 2022”, які з’яўляецца традыцыйным заключным мерапрыемствам навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, адбыўся ў сярэдняй школе № 25 Барысава. 

У 2022 годзе ў абласным этапе конкурсу прынялі ўдзел 112 навучэнцаў з 22 раёнаў вобласці і Жодзіна.  

— Ужо стала трады­цыяй праводзіць завяршэнне акцыі “Нашы дзеці” падвядзеннем вынікаў конкурсу “Вучань года”, — адзна­чыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — З кожным годам конкурс набірае абароты і выклікае ўсё больш цікавас­ці ў дзяцей. Як кожны ўдзель­нік спартыўных спаборніцтваў хоча стаць
першым, так і ў конкурсе “Вучань года” кожны яго ўдзель­нік хоча стаць лепшым у сваёй намінацыі. Перш чым трапіць на вобласць, дзеці прайшлі вельмі сур’ёзны адбор на раённым этапе конкурсу. Сёння ў Барысаў прыехалі 112 навучэнцаў, 25 з якіх ста­нуць пераможцамі ў шасці намінацыях. Я думаю,
удзел у конкурсе — гэта знакавая падзея для кожнага з іх. Калі вырастуць, яны абавязкова ўспом­няць і ска­жуць, што ў 2022 го­дзе сталі лепшымі вучнямі ў Мінскай вобласці. 

У намінацыі “Вучэбная дзейнасць” за права стаць лепшым вучнем года Мінскай вобласці змагаліся пераможцы шматлікіх алімпіяд, конкурсаў, турніраў і канферэнцый.

Адной з пераможцаў у гэтым кірунку стала навучэнка 11 класа сярэдняй школы № 3 Крупак Вольга Дрангоўская. Дзяўчына — стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 20 студзеня 2023 года.