“Лічба” для аратых

- 13:35Адукацыйная прастора, Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Сельская гаспадарка не заўсёды цяжкая і карпатлівая праца. Гэта добра ведаюць у Глыбоцкім дзяржаўным прафесійным каледжы. Тут другі год паспяхова асвойваюць тэхналогіі дакладнага земляробства.

Прынцып тэхналогій дакладнага земляробства — выязджаючы ў поле на трактары, спадзявацца не на свой агравопыт, вакамер і ўдачу, а даверыцца ІТ-тэхналогіям. І тым самым не толькі аблегчыць сабе працу, але і зрабіць яе як мага больш рацыянальнай. Гэта тут больш чым актуальна, улічваючы, што гаспадарка каледжа — гэта 400 гектараў ворных земляў і хутка яна павялічыцца ўдвая. 

Усе палі каледжа знаходзяцца ў розных месцах вакол горада. І палі, і нават розныя ўчасткі ў межах аднаго поля моцна адрозніваюцца па складзе глебы, вільготнасці, урадлівасці і г.д. Як іх апрацоўваць, засяваць і ўгнойваць без лішніх выдаткаў? Як падбіраць колькасць насення, шчыль­насць пасеву, нормы ўгнаенняў і сродкаў абароны? Толькі ўлічваючы ўсе фактары на кожным з гэтых участкаў.

У дапамогу тут узялі комплекс спадарожнікавых і камп’ютарных тэхналогій, што і дазваляе павялічваць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі, пачынаючы ад эканоміі паліва да ўнясення ўгнаенняў на поле. Па словах дырэктара каледжа Васіля Любозы, эканомія насення дасягае каля 15%, а ўгнаенняў — да 35%. Мінімізуецца і работа механізатара.

Каб вучыцца выкарыстоўваць на практыцы новыя тэхналогіі не прама ў полі ў разгар сезона, а загадзя, тут быў адкрыты Цэнтр дакладнага земляробства. 

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 27 студзеня 2023 года.