Лідары не толькі ў вучобе

- 15:53Адукацыйная прастора

У першынстве Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2005—2006 гадоў нараджэння высокія вынікі прадэманстравалі навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа.

Іван Папко заняў 2-е і 3-е месцы ў бегу на 2000 метраў з перашкодамі і на 3000 метраў адпаведна, Станіслаў Напрэенка — 3-е месца ў бегу на 800 метраў. Андрэй Цахер стаў уладальнікам залатога (у эстафеце) і двух сярэбраных медалёў  (у бегу на 1500 і 3000 метраў). Яўген Гоеў заваяваў поўны камплект узнагарод
(1-е месца ў эстафеце, 2-е месца ў бегу на 400 метраў і 3-е месца ў бегу на 200 метраў).

Лёгкаатлеты трэніруюцца на базе каледжа, спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву “Буравеснік-73” і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў ВДУ імя П.М.Машэрава, а таксама Дзяржаўнай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віцебскага раёна.

Яшчэ адзін прадстаўнік ВДТК, Станіслаў Мураўскі, перамог на кароткай каманднай дыстанцыі ў звязцы з Арсеніем Марозам і заняў 3-е месца ў асабістым заліку на абласных спаборніцтвах па турысцка-прыкладным мнагаборстве ў тэхніцы пешаходнага турызму ў памяшканнях.

Таццяна БОНДАРАВА.