Адным з пераможцаў міжнароднага конкурсу навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і навучэнцаў у галіне прынттэхналогій і медыякамунікацый “Кніжная культура і СМІ ў сучасным свеце” стаў навучэнец Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя Антон Луцкі.
У конкурсе, вынікі якога падводзіліся ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, прынялі ўдзел 25 работ. Тры з іх былі прадстаўлены школьнікамі, дзесяць работ выканалі студэнты БДУ, БДТУ, Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, дванаццаць работ прадстаўлялі выпускнік і магістранты БДТУ.
У выніку ацэнкі конкурсных камісій і экспертаў былі вызначаны тры 1-я месцы. Антон Луцкі атрымаў дыплом I ступені за навуковую работу “Стварэнне аўтарскага медыяпрадукту для папулярызацыі ўнікальных геадэзічных адкрыццяў Іосіфа Ходзькі”. Гэтую ўзнагароду з ліцэістам заслужана падзяліла настаўніца геаграфіі настаўнік-метадыст Людміла Рыгораўна Альгомец.
Марына КУНЯЎСКАЯ.






