Лучын на Дняпры

- 10:15Выхаванне, Краязнаўства

У Лучынскай базавай школе былі перажыты адны з самых яркіх пачуццяў за ўсю гісторыю маіх камандзіровак. Вельмі ўразілі людзі, месца і тое гістарычнае багацце, якое робіць Лучын асабліва прыцягальным.

Гісторыя тут усюды, што нядзіўна, бо Лучын упершыню згадваецца як старажытны горад ва ўстаўной грамаце смаленскага князя Расціслава Рурыкавіча ў 1136 годзе. Ды і знаёмства са школай пачалося не з парога, а адразу з брамкі — прама на тэрыторыі навучальнай установы размешчана брацкая магіла, дзе ўвекавечаны імёны салдат, якія аддалі свае жыцці за вызваленне вёскі, аднавяскоўцаў, якія загінулі падчас вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама мірных жыхароў, якія сталі ахвярамі акупацыйнага рэжыму.

Дырэктар Лучынскай базавай школы Аляксандр Амялюсік расказаў, як дзеці і мясцовыя жыхары даглядаюць і шануюць памятнае месца ў межах шматлікіх праектаў па захаванні гістарычнай памяці малой ра­дзімы, і тут жа звярнуў нашу ўвагу на тэрыторыю саду, пасаджанага каля брацкай магілы ў гонар 75-годдзя вызвалення вёскі. 

 

У пачатку гэтага навучальнага года ў навучальнай установе быў адкрыты музейны пакой “Лучын на Дняпры”. Але з некаторымі экспанатамі можна азнаё­міцца па шляху ў музейны пакой. Прынамсі, удзельнікі прэс-туру паспелі паглядзець і даведацца, з чаго зроблены і як працуюць ручны млын, церніца, калаўрот, ткацкі станок, і здзівіцца, убачыўшы драўляны човен.

І вось мы ў музейным пакоі, хоць з-за багацця прадстаўленых экспанатаў гэты пакой хочацца называць выключна музеем. Ад убачанага — сапраўдны шок. Культурны і гістарычны. Ідэйная натхняльніца музейнай экспазіцыі і настаўніца гісторыі Лучынскай базавай школа Святлана Варыкава пачынае экскурсію. Мы ж не можам адарваць вачэй ад вітрын, паліц і стэндаў з унікальнымі экспанатамі, якія былі знойдзены на тэрыторыі населенага пункта. Сярод іх — мужчынскія і жаночыя ўпрыгажэнні эпохі Сярэднявечча (фібулы, падвескі, пярсцёнкі, амулеты), прылады працы і побыту продкаў (гарпуны, сякеры, фрагменты керамікі), калекцыя крыжоў. І гэта толькі пачатак экспазіцыі! 

 

Чытайце матэрыял Вольгі Дубоўскай у нумары ад 15 лістапада 2022 года.