Лялькі не для забаўкі

- 10:33Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Яе лялькі асаблівыя, нетрывіяльныя, нестандартныя. З імі наўрад ці будзе гуляць дзіця. “Мі­мі­мі” з прыдыханнем — не пра іх. Яны іншыя. Яны — погляд майстра.

У жыцці дабрушанкі Наталлі Савянковай многае было нечакана-супярэчлівым. Упершыню яна села за швейную машынку ў 5 гадоў: так моцна захацела па­шыць для пупса халат, што не змагла дачакацца вяртання дадому мамы — тая па тэлефоне дыктавала, як заправіць нітку ў машынку. Асновы шыцця яна асвойвала ў гуртку па пашыве мяккай цацкі ў Доме піянераў, куды пасля таго выпадку завялі дзяўчынку. Праўда, ёй хапіла ўсяго толькі чатырох заняткаў. Другі раз яна падышла да швейнай машынкі ўжо ў 9 класе, калі з’явіўся папулярны тады часопіс Burda Moden. Тады яна асвоіла шыццё дасканала, хоць пад сваю нестандартную фігуру выкрайкі з часопіса прыхо­дзілася поўнасцю перараб­ляць. З таго часу Наталля Савянкова ўсё адзенне шыла сабе сама. Самым нечаканым было тое, што з мноства спецыяльнасцей улюбёная ў творчасць, таленавітая дзяўчына выбрала “Вагоны і вагонную гаспадарку” ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту).

Дзіўна, але навыкі нават з гэтай, здавалася б, далёкай ад творчасці сферы дапамагаюць ёй у пашыве лялек: маючы навыкі пабудовы чарцяжоў, прасцей пераносіць на паперу макеты будучых дэталяў з улікам усіх нюансаў пашыву — ліній згібу, адваротаў і г.д. Ужо некалькі гадоў Наталля жыве гэтым. Спачатку гэта было захапленнем у вольны час, потым яна літаральна жыла пашывам лялек, а цяпер яна — педагог дадатковай адукацыі і вучыць лялечнай справе ў Добрушскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі, цалкам аддаючы сябе рабоце.

Шукаць сябе і заадно новую жыццёвую справу Наталля Савянкова пачала ў 35 гадоў. Пайшла на курсы фатаграфіі, але ёй пасля некалькіх заняткаў вярнулі грошы і сказалі, што фатаграфаваць не навучаць, бо ў яе занадта адметны погляд. Спрабавала рабіць манікюр, асвойвала стрыжкі, але ўсё было не тое.

— Аднойчы ноччу мне прыснілася, як я раблю выкрайку лялькі. Я прачнулася, хуценька накідала толькі што ўбачаную ў сне выкрайку і сшыла па ёй ляльку.

 

Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 28 кастрычніка 2022 года.