“Крок у прафесію” — пад такой назвай для аказання практычнай дапамогі маладым спецыялістам і павышэння іх педагагічнага майстэрства ў Валожынскім раёне дзейнічае школа маладога настаўніка.
Ужо тры гады ўзначальвае раённую школу педагог з 22-гадовым стажам намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Пяршайскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Яўгенія Іваноўская.
— Заканчэнне педагагічнага каледжа, УВА і атрыманне дыплома не азначае, што пачынаючы педагог ужо з’яўляецца прафесіяналам. Яму трэба прайсці пэўны шлях прафесійнага станаўлення, першапачатковай часткай якога з’яўляецца перыяд адаптацыі — “ужывання” ў прафесію. Менавіта ад праходжання перыяду адаптацыі залежыць, ці адбудзецца малады спецыяліст як педагог або будзе шукаць сябе ў іншай дзейнасці, — гаворыць Яўгенія Міхайлаўна.
Як працуе школа маладога настаўніка, а таксама водгукі тых, хто яе прайшоў і парады маладым настаўнікам ад Яўгеніі Іваноўскай чытайце ў матэрыяле Наталлі Калядзіч у нумары ад 20 верасня 2022 года.