Навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі Віцебска сталі ўдзельнікамі буйнога культурнаадукацыйнага праекта, прысвечанага Году гістарычнай памяці.
“Навучанне з захапленнем” — новы праект турыстычна-інфармацыйнага цэнтра — ажыццяўляецца пры падтрымцы гарвыканкама маладзёжнай сталіцы Беларусі — 2022. Ініцыятыва дапаўняе інавацыйны праект “Азбука падарожжаў”, які ажыццяўляецца з 2016 года па ўзгадненні з галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама ў мэтах далейшага ўдасканалення работы ў галіне адукацыйнага турызму.
— Наватарства “Азбукі падарожжаў” заключалася ў тым, каб арганізаваць культурна-адукацыйныя вандроўкі для школьнікаў сістэмна і паслядоўна, у адпаведнасці з узроставымі асаблівасцямі, — адзначае кіраўнік цэнтра Алена Паднябеснава. — Мы вызначаем прыярытэтнай задачай вучыць і выхоўваць патрыётаў Беларусі, але абавязкова ў цікавай, прывабнай для дзяцей і падлеткаў форме. Праграма складаецца з чатырох блокаў і адкрываецца серыяй экскурсій па Віцебску для малодшых школьнікаў “Горад дае ўрокі”. З квестамі, конкурсамі, мультфільмамі, пошукам скарбаў: насычаны падзеямі інтэрактыў, які моцна мяняе адносіны навучэнцаў да свайго горада, выклікае жаданне далей вывучаць таямніцы роднай зямлі. Яна паўстае перад школьнікамі ў розных абліччах: гераічным, культурна-гістарычным, спартыўным, фестывальным, нават прамысловым, бо экспедыцыі-знаёмствы з дасягненнямі сучаснай беларускай вытворчасці даўно складаюць асобны раздзел праекта.
Пасля экскурсіі дзеці звычайна збіраюцца ў цэнтры і замацоўваюць пройдзены вучэбны матэрыял — трэба на карце горада знайсці і адзначыць спецыяльнымі магніцікамі ўсе аб’екты, дзе пабылі на “ўроках”.
Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 25 кастрычніка 2022 года.