Ва ўрочышчы Чонкі Гомельскага раёна два гады назад адкрыўся дзіцячы сад “Вясёлка-град” на 65 месцаў. З гэтай мэтай спецыяльна адрамантавалі спальны корпус аздараўленчага лагера “Чонкаўскі бор”. Да наступнага навучальнага года пад дзіцячы сад плануецца пераабсталяваць яшчэ адзін корпус лагера.
Загадчыца дзіцячага сада Алена Міхайлаўна Драбянкова расказала:
— Пасёлак Чонкі — спадарожнік Гомеля. Тут штогод уводзяцца жылыя дамы для маладых сем’яў з дзецьмі. Многія бацькі водзяць дзяцей у садкі Гомеля. Раней у пасёлку быў адзін дзіцячы садок. Чонкі мелі востую патрэбу ў другім дзіцячым садзе. “Вясёлка-град” размясціўся ў санаторна-курортнай зоне ў акружэнні лесу недалёка ад санаторыяў. Да пачатку наступнага навучальнага года будзе рэканструяваны яшчэ адзін корпус лагера, і наш садок зможа прыняць чарговых 65 выхаванцаў.
Год назад на базе дзіцячага сада “Вясёлка-град” адкрыты рэсурсны цэнтр па трох кірунках: экалагічным і грамадзянска-патрыятычным выхаванні і фарміраванні здаровага ладу жыцця выхаванцаў, захаванні і ўмацаванні іх здароўя. Рэсурсны цэнтр створаны для таго, каб аказваць метадычную дапамогу і суправаджаць педагогаў устаноў адукацыі раёна ў працэсе ўкаранення ў іх работу эфектыўных выхаваўчых тэхналогій і форм арганізацыі выхаваўчага працэсу.
Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 4 кастрычніка 2022 года.