Патрыятычнае выхаванне маладога пакалення: вопыт школы № 2 Бярозы

- 11:18Образование

Гісторыю і сучаснасць аб’ядналі ў сярэдняй школе № 2 Бярозы. Тут шануюць памяць пра падзеі мінулых гадоў і пра славутых землякоў, што стала падмуркам для руху наперад. Падрабязна аб гэтым — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

У тым, што ў школе выдатныя экскурсаводы, давялося пераканацца ў школьным гістарычным музеі “Памяці і па­дзякі”, які дзейнічае з 2004 года. Кіраўнік — настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Жанна Казловіч. Экспазіцыя музея прысвечана гераічнаму подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, нязломнасці характару суай­чыннікаў у барацьбе з нямецкімі захопнікамі. Школьныя экскурсаводы на трох мовах (рускай, беларускай і англійскай) расказ­ваюць пра злачынствы нямецкай арміі на тэрыторыі Бярозаўскага раёна, пра супраціўленне землякоў, партызанскі рух, ролю жанчын. Асобны стэнд прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам.

У фондах музея — кнігі, успаміны ветэранаў, матэрыялы аглядных і тэматычных экскурсій, альбомы, плакаты, матэрыя­лы, сабраныя навучэнцамі школы, малюнкі пра вайну.

“Дапамога ў арганізацыі музея была адусюль: ад дырэктара, настаўнікаў, вучняў і ветэранаў. Можа, таму, што над яго стварэннем працавала так многа абсалютна розных людзей, ён і атрымаўся такім шматгранным, цікавым і блізкім кожнаму”, — заўважыла куратар школьнага музея намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Жанна Міхнюк.

Сапраўды, гістарычныя дакументы, фотаздымкі прыцягваюць як магніт, бо за кожным з іх — лёс чалавека, яго жыццё і ўчынкі, вартыя пераймання.

Чытайце матэрыял Вольгі ДУБОЎСКАЙ у нумары ад 3 сакавіка 2023 года.