Пераможцамі ўніверсітэцкай алімпіяды МДУ імя А.А. Куляшова сталі звыш 60 школьнікаў

- 16:06Образование

Пераможцамі ўніверсітэцкай алімпіяды Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова сталі звыш 60 школьнікаў. Яна праходзіла па чатырох вучэбных прадметах, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Навучэнцы паказвалі свае веды па гісторыі Беларусі, рускай мове, матэматыцы і біялогіі. У інтэлектуальным спаборніцтве прымалі ўдзел вучні з розных раёнаў вобласці.

Узнагароджанне лепшых прайшло ўрачыста. З перамогай моладзь павіншаваў рэктар універсітэта Дзяніс Дук. Акрамя дыпломаў маладыя людзі атрымалі магчымасць паступіць ва УВА без уступных іспытаў.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота з сайта МДУ імя А.А. Куляшова