Яшчэ тры гады назад Алег Кабановіч быў студэнтам і марыў пра кар’еру геолага і навуковыя экспедыцыі. Таму не мог і падумаць, што работа педагогам стане для яго дастойнай альтэрнатывай.
Сёння Алег Уладзіміравіч, нягледзячы на малады ўзрост, узначальвае Чачэрскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Менавіта сюды ён атрымаў размеркаванне пасля заканчэння геолага-геаграфічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
“Не думаў, што стану педагогам, бо студэнтам быў вельмі захоплены вывучэннем глеб, цікавіўся геаграфіяй, вывучэннем прыроды. Паралельна атрымаў і спецыяльнасць “Эканаміст-менеджар”, — прызнаецца Алег Уладзіміравіч і адзначае, што па волі выпадку менавіта гэтыя розныя сферы і аб’ядналіся ў яго педагагічным жыцці. — Так здарылася, што менавіта дзеці растапілі ўва мне, дастаткова сур’ёзным чалавеку, любоў да педагагічнай працы. Я адкрыты да ўсяго новага, таму і прапанову паехаць пасля ўніверсітэта працаваць педагогам у Чачэрск успрыняў менавіта як нешта новае. Ды і да самога Чачэрска я адразу прыкіпеў, асабліва да яго наваколля. За гэтыя 2,5 года, што я працую тут, аб’ездзіў і абхадзіў шмат мясцін, вёсак. Мне цікава ўсё — і прырода, і людзі”.
Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 30 верасня 2022 года.