Прыктыкум па лідарстве

- 15:00Адукацыйная прастора, Прафарыентацыя

Сёння, калі ідзе пошук новых форм прафарыентацыі, то, напэўна, не знойдзеш больш эфектыўнай, чым прыклад нашых герояў-­канкурсантаў, якія паказваюць выдатныя вынікі на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах прафесійнага майстэрства.

Такіх маладых людзей не вельмі многа, але з кожным годам колькасць імён павялічваецца, і іх прафесійнае станаўленне — найлепшы матыватар у выбары прафесіі, сапраўдны практыкум па ажыццяўленні мары, набыцці лідарскіх якасцей і прафесіяналізму. Дзмітрый Грук — неаднара­зовы пераможца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў у такарнай справе. Цяпер ён з’яўляецца трэнерам па падрыхтоўцы новых канкурсантаў і працуе загадчыкам лабараторыі ў філіяле РІПА, каледжы сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэр­вісе. У яго абавязкі ўвахо­дзіць набыццё абсталявання для падрыхтоўкі навучэнцаў па шэрагу спецыяльнасцей, арганізацыя практыкі на вытворчасці. Калі расказваць пра мінскі каледж, то з першых гадоў яго існавання ён з’яўляўся флагманам у навучанні па спецыяльнасцях машынабудавання і аўтасэрвісу, пачынальнікам новых кірункаў прафесійнай адукацыі, развіцця міжнароднага руху, цэнтрам укаранення новага абсталявання і сучасных тэхналогій. Сёння ўзяты кірунак на апераджальную падрыхтоўку кадраў для машынабудаўнічай галіны, укараненне найноўшага абсталявання, у тым ліку высокатэхналагічных такарных станкоў з праграмным кіраваннем. Прафесійны клас на іх дэманструе Дзмітрый Грук.

Чытайце матэрыял Алы Клюйко ў нумары ад 3 лютага 2023 года.