Разам эфектыўна

- 9:40Выхаванне, Выхаваўчая работа

Эфектыўнаму фізічнаму выхаванню вучняў сярэдняй школы № 1 імя М.І.Пашкоўскага Бялыніч спрыяе цеснае супрацоўніцтва з Бялыніцкім цэнтрам фізкультурна-­аздараўленчай і спартыўнай работы. 

Вялікая ўвага ўдзяляецца заняткам па плаванні. Кожны клас раз на ты­дзень хо­дзіць на спараны ўрок у басейн. За апошнія 4 навучальныя гады ў Бялыніцкім цэнтры фізкультурна-­аздараўленчай і спартыўнай работы склалася выдатная сістэма заняткаў. 

— Згодна з вучэбнай праграмай, мы праводзім заняткі па плаванні ў ФАК Бялыніч. Наша школа размешчана недалёка ад комплексу, таму дзецям зручна дабірацца. Арганізавана суправаджэнне вучняў і распланаваны час на пераапрананне. Мая задача як настаўніка — навучыць дзяцей трымацца на вадзе. Калі яны паказваюць добрыя вынікі, мы пераходзім да вывучэння розных тэхнік плавання, — па­дзяліўся настаўнік фізічнай культуры і здароўя Аляксей Мікалаевіч Галаўнёў. 

Работу з дзецьмі ў басейне настаўнікі праводзяць сумесна з калегамі з ФАК Бялыніч.

— Некалькі разоў я сутыкаўся з праблемай, калі дзіця зусім не трымалася на вадзе. У такім выпадку дзялю клас на падгрупы па ўзроўні іх падрыхтоўкі. З дзецьмі, якія баяцца вады, мы пачынаем трэніравацца ля борціка, потым з плавальнымі дошкамі і так паступова прыходзім да выніку. Усе навучэнцы, якія наведвалі ўрокі, навучыліся плаваць.

 

Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 16 снежня 2022 года.