Беларусь — Іран
Беларусь разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з Іранам. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ва Уфе з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Хасанам Раўхані.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Ірана даўнія дружалюбныя адносіны. “Мне здаецца, што іранскі бок ні па адным з пытанняў, якія мы абмяркоўвалі, па якіх мы дамаўляліся, не можа прад’явіць нам прэтэнзіі, таму што мы заўсёды свята шанавалі і выконвалі нашы дамоўленасці”, — сказаў беларускі лідар. “Хачу вам сказаць, што так будзе і ў далейшым: калі мы з вамі дагаварыліся, мы свята будзем выконваць нашы дамоўленасці”, — запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што краіны перажылі вельмі складаныя часы ў двухбаковых адносінах, звязаныя са знешнімі прэтэнзіямі, санкцыямі, націскам. “Мы гэты перыяд пражылі, прайшлі паспяхова”, — заўважыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Іран з поспехамі на міжнароднай арэне. “Я вельмі рады, што праходзяць гэтыя перагаворы, адкрываюцца добрыя перспектывы, звязаныя з новым Прэзідэнтам Ірана. І мы вельмі спадзяёмся на паглыбленне нашага супрацоўніцтва”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Ірана ў сваю чаргу адзначыў зацікаўленасць у развіцці адносін з Беларуссю. “У нас як асабіста з вамі, так і з Беларуссю заўсёды складваюцца вельмі дружалюбныя адносіны”, — сказаў ён.