Рух да алімпу

- 17:01Выхаванне, Спартыўныя падзеі

Прадстаўнік каманды Магілёўскай вобласці на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў “300 талентаў для Каралевы”, настаўніца фізічнай культуры і здароўя, педагог дадатковай адукацыі сярэдняй школы № 32 Магілёва Таццяна Дзятлава расказала, якую адказнасць нясе за дзяцей на спаборніцтвах, і падзялілася сваімі метадамі работы.

Рэспубліканскае спартыўнае мерапрыемства “300 талентаў для Каралевы” — папулярны праект, які не толькі знаё­міць вучняў пачатковых класаў са светам лёгкай атлетыкі, але і дае настаўнікам фізічнай культуры новыя прафесійныя магчымасці.

— Я працую з дзецьмі, пачынаючы з першага класа. Сем гадоў ­назад у  Беларусі стартаваў выдатны праект — “300 талентаў для Каралевы”. Асноўны напрамак спаборніцтваў — лёгкая атлетыка. А ўдзельнікі — вучні 2—4 класаў з усёй краіны. Я была ў захапленні ад гэтага, бо ўсё жыццё цесна звязана з лёгкай атлетыкай. Дапамагаць дзецям развівацца ў гэтым кірунку — маё шчырае жаданне. Асноўнай маёй задачай стаў пошук таленавітых вучняў. Гэта няцяжка. У пачатковай школе ўрокі фізкультуры і здароўя прахо­дзяць у гульнявой форме. З дапамогай такой методыкі лягчэй выя­віць схільнасці да розных відаў спорту. Мэта праекта “300 талентаў для Каралевы” — знаходзіць здольных дзяцей у раннім узросце і працаваць з імі. Для настаўніка немалаважна таксама ўзаемадзейнічаць з бацькамі вучняў. Мы сустракаемся з імі, расказваем аб мерапрыемстве, яго этапах, глядзім відэапрэзентацыю праекта. Гэта грандыёзная падзея, адзіная ў краіне, дзе дзеці такога ўзросту маюць магчымасць прайсці адбор на спаборніцтва. Праект дае велізарную матывацыю выхаванцам, яны працягваюць займацца спортам і пасля ўдзелу ў спаборніцтвах, — расказвае настаўніца фізічнай культуры і здароўя.

Таццяна Уладзіміраўна ўдастоена гонару прадстаўляць абласную каманду Магілёва, у якую ўваходзяць 43 дзіцяці, на рэспубліканскіх спаборніцтвах “300 талентаў для Каралевы”. Педагог падрабязна расказала, як праходзяць усе этапы праекта.  

 

Чытайце матэрыял Настассі Чарканавай у нумары ад 4 лістапада 2022 года.