У Чэрыкаўскім цэнтры дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій на пачатку бягучага навучальнага года адкрылася новае аб’яднанне па інтарэсах “Чэрыказнаўства”.
За гэтым цэнтрам у раёне трывала замацаваўся імідж прэстыжнай установы дадатковай адукацыі. Мясцовыя школьнікі ведаюць: наведванне гурткоў тут не проста навучанне, а ўсебаковае развіццё.
Сёння цэнтр — гэта дружны і творчы калектыў педагогаў, якіх аб’ядноўвае імкненне рабіць жыццё дзяцей цікавым, насычаным і карысным.
— У нашай установе 25 педагогаў і звыш 500 навучэнцаў. Для дзяцей арганізуем работу 48 аб’яднанняў па інтарэсах. У іх ліку гурткі фізкультурна-спартыўнага, турыстычна-краязнаўчага, ваенна-патрыятычнага, эколага-біялагічнага і мастацкага профіляў. Важна, што кожны год мы абнаўляем пералік, улічваючы запыты вучняў і бацькоў, — паведаміла дырэктар Алена Батвінкова.
Па яе словах, сёлета ў цэнтры было адкрыта пяць новых аб’яднанняў. Прыкметны сярод іх — ваенна-патрыятычны клуб, папулярныя таксама гурткі для дашкольнікаў.
— Абнаўленне Кодэкса аб адукацыі дазволіла пачынаць работу ўжо з дзеткамі дашкольнага ўзросту. Магчымасцю мы скарысталіся, адкрылі першыя гурткі на базе гарадскіх і аднаго сельскага дзіцячых садкоў. Цяпер іх актыўна наведваюць малышы. Значнай падзеяй стала і адкрыццё клуба “Патрыёты”, дзе падлеткі могуць вывучаць воінскі статут, вучыцца грамадзянскай абароне і спасцігаць азы дапрызыўнай падрыхтоўкі. Але ж асноўны ўпор робім на турыстычныя і краязнаўчыя аб’яднанні. Традыцыйна на іх сярод навучэнцаў самы вялікі попыт, — расказала Алена Мікалаеўна.
Сапраўды, турыстычныя гурткі наведваюць каля 60 хлопцаў і дзяўчат. Любіць родны край, знаёміцца з яго гісторыяй, традыцыямі і культурай дзяцей вучыць педагог Васіль Трыфаненка. У дадатковай адукацыі Васіль Васільевіч ужо звыш трыццаці гадоў, і ён упэўнены: турызм з’яўляецца выдатным сродкам не толькі для гарманічнага развіцця і ўмацавання здароўя, а і для фарміравання дзіцячай асобы.
Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 20 студзеня 2023 года.