Стаўка на маладых

- 9:42Адукацыйная прастора, Навука і інавацыі

Як у нашай краіне падтрымліваюць маладых вучоных і якія навуковыя напрамкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю сярод моладзі — раскажа старшыня савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Беларусі Аляксей ЕРМАКОЎ.

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі вучыцца і працуе амаль 6,3 тысячы маладых вучоных. У іх ліку аспіранты, дактаранты, навуковыя супрацоўнікі і прафесарска-выкладчыцкі склад ва ўзросце да 35 гадоў. З іх каля 4,9 тысячы чалавек працуюць ва УВА Міністэрства адукацыі. Усе яны ўвахо­дзяць у склад саветаў маладых вучоных сваіх універсітэтаў. Пры гэтым адзі­­н
прадстаўнік ад установы становіцца сябрам міністэрскага савета маладых вучоных, у якім зараз прадстаўлены 42 УВА.

— Універсітэцкія саветы прыцягваюць таленавітую моладзь да работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі і дзяржаўных навуковых арганізацыях. Яны падтрымліваюць дзейнасць маладых вучоных, садзейнічаюць іх прафесійнаму і кар’ернаму росту. У сваю чаргу міністэрскі савет маладых вучоных — гэта кансультатыўна-дарадчы орган, які ўносіць рэкамендацыі і прапановы па ўдасканаленні дзяржаўнай падтрымкі навуковай сферы, — патлумачыў Аляксей Ігаравіч.

Для падтрымкі і стымулявання маладых вучоных за навуковыя распрацоўкі, што прымяняюцца ў розных галінах эканомікі, Мінадукацыі арганізуе штогадовы конкурс навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, саіскальнікаў і студэнтаў, якія будуць выкананы за кошт сродкаў бюджэту — за гранты.

— Па выніках конкурсу ў 2022 годзе ўладальнікамі грантаў сталі 6 дактарантаў, 36 аспірантаў, 26 студэнтаў і 50 студэнцкіх калектываў. Усяго для грантавай падтрымкі 118 навукова-даследчых работ выдзелена 642,4 тысячы рублёў. Ведамства робіць стаўку на падтрымку не толькі саміх вучоных, але яшчэ і выдзяляе сродкі для рэалізацыі іх навуковых праектаў, — паведаміў А.І.Ермакоў.

Ён акцэнтаваў увагу, што для мола­дзі ўстаноў сярэдняй, сярэдняй спе­цыяльнай і вышэйшай адукацыі право­дзяцца конкурсы і алімпіяды.

 

Чытайце матэрыял Вольгі Антоненкавай у нумары ад 24 студзеня 2023 года.