Свята хлебаробаў

- 9:00Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласных фестываляў-кірмашоў “Дажынкі-2021” у Гомелі і Магілёве з галоўным святам хлебаробаў. 

—Спакон веку чалавек, заняты нялёгкай сялянскай працай, карыстаўся ў грамадстве вялікай павагай. І сёння менавіта ад вас, працаўнікоў зямлі, зале­жыць харчовая бяспека Беларусі, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні аграрыям Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сяляне гэтага рэгіёна ў складаных кліматычных умовах вырасцілі і ўбралі нядрэнны ўраджай збожжавых, кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, а цяпер актыўна рыхтуюцца да наступнага сельскагаспадарчага года.

— Упэўнены, бесперапыннае павышэнне працоўнай дысцыпліны, дакладнае прытрымліванне тэхналагічнага працэсу, гаспадарскі падыход да кожнага поля або фермы дапамогуць вам палепшыць паказчыкі па ўсіх напрамках дзейнасці, — падкрэсліў Прэзідэнт.

У віншавальным пасланні ўдзельнікам і гасцям “Дажынак” у Гомелі кіраўнік дзяржавы адзначыў:

— Старажытнае беларускае свята завяршэння гарачай пары нясе ў сабе глыбокі сэнс. Гэта час, каб ад усёй душы падзякаваць аграрыям за важную працу.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэтае свята Гомельская воб­ласць сустракае з нядрэннымі вынікамі: у засекі накіравана 973 тысячы т збожжа, сабраны ўраджай агародніны, бульбы, закладваюцца кармы для вытворчасці мяса і малака.

— Гэта значыць, што і жыхары Беларусі, і шматлікія пакупнікі нашых прадуктаў харчавання за мяжой будуць у поўнай меры забяспечаны якаснымі, натуральнымі і смачнымі прадуктамі, — канстатаваў Прэзідэнт. Ён выказаў перакананасць, што аграпрамысловы комплекс паўднёва-ўсходняга рэгіёна будзе і далей актыўна развівацца, укараняць усё самае лепшае, перадавое і абавязкова выйдзе на лідарскія пазіцыі ў краіне.

Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.