У свеце прафесій. Якім для «Настаўніцкай» быў 1985 г., даведаемся, пагартаўшы чарговую юбілейную падшыўку

- 14:2080 лет вместе

40 гадоў — асаблівы перыяд у жыцці чалавека, які часта называюць “крызіс сярэдняга ўзросту”. Мы ж скажам больш аптымістычна: гэта час росквіту творчых сіл, калі жыццёвы і прафесійны вопыт дапамагае паспяхова рэалізоўваць нават самыя крэатыўныя ідэі. Менавіта такой была “Настаўніцкая” ў свае сорак.

Фота з гісторыяй

Параўноўваючы змест журналісцкіх матэрыялаў і знешні выгляд газеты ў гады яе юнацтва і маладосці з перыядам прафесійнай сталасці, нельга не заўважыць прагрэс. У першую чаргу — у плане якасці фотаздымкаў. Калі ў 1950-я або 1960-я гады з-за тэхнічных магчымасцей яна была на невысокім узроўні, то 1980-я можна смела назваць залатым векам савецкай фотажурналістыкі. Палепшылася не толькі якасць друку. Прафесіяналізм фотакарэспандэнтаў дасягнуў значных вышынь.

Ні ў адным нумары за 1985 год не ўбачыш здымкаў без іскрынкі, нават пастановачнае фота дынамічнае, яркае, нягледзячы на тое, што газета была чорна-белай.

Вось настаўніца хіміі заслаўскай сярэдняй школы № 2 Мінскага раёна Галіна Антонаўна Рабкіна тлумачыць новую тэму. Яна, нібы дырыжор аркестра, размахвае перад класам невялікай указкай і… шклянымі колбамі. Прыцягвае ўвагу і фотаздымак Ніны Іосіфаўны Збароўскай, якая ўзначальвала Касілавіцкую пачатковую школу Дзяржынскага раёна.

“Ніна Іосіфаўна — чалавек ініцыятыўны, адданы педагагічнай справе”, — гаво­раць пра яе калегі з пачатковых школ раёна”. Сёння мы ўжо не завітаем на ўрок да Ніны Іосіфаўны, але пераканацца ў яе адданасці педагогіцы можам і праз 40 гадоў. Усё дзякуючы цудоўнаму здымку П.Фаміча. Фатографу ўдалося злавіць характэрны момант гутаркі настаўніцы з вучнямі. Позірк жанчыны, выраз яе твару выдатна свед­чаць пра любоў да дзяцей і прафесіі.

Каларытным з’яўляецца і фотаздымак сямейнай пары настаўнікаў у першамайскім нумары. “У настаўніцы пачатковых класаў сярэдняй школы № 3 г.Пінска Наталлі Яўгенаўны Амялюшка і яе мужа, выкладчыка педагагічнага вучылішча імя А.С.Пушкіна Віктара Уладзіміравіча Амялюшкі, вялікая радасць. Напярэдадні Першамая ў іх нарадзіліся блізняты. Дзяўчынак назвалі Настасся і Марыя…” Кім сталі дзяўчынкі? Можа, вырашылі пайсці па слядах бацькоў і сёння працуюць настаўніцамі? Цікава было б даведацца. Можа, хтосьці з чытачоў падкажа… Падобныя фота, дапоўненыя цікавай гісторыяй, упрыгожваюць кожны нумар.

Школа майстэрства

Яшчэ ў 1950-я гады на старонках газеты пачалі рэгулярна з’яўляцца фотарэпартажы з тэкстоўкай-­апісаннем. У 1980-я гэтая традыцыя працягвалася, прычым акцэнт рабіўся на тэме прафарыентацыйнай работы. Асабліва частымі былі фотарэпартажы з міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў.

Стварэнне гэтых камбінатаў пачалося ў сярэдзіне 1970-х з мэтай пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі старшакласнікаў. Хлопцы, напрыклад, асвойвалі майстэрства кіравання трактарамі, грузавымі аўтамабілямі, авалодвалі сакрэтамі слясарнай, такарнай справы, дзяўчаты ж вучыліся на швачку, кухара. Дзейнасць міжшкольных ВВК была яркай старонкай у гісторыі айчыннай адукацыі, асабліва ў 1980-я гады. Такімі ж яркімі былі і фотарэпартажы ў “Настаўніцкай”.

Ужо ў першым нумары 1985 года чытачу прапаноўваюць зазірнуць у “Школу майстэрства” — вучэбна-вытворчы камбінат Магілёва. “Гэты камбінат, пабудаваны ў Ленінскім раёне горада, мае навучальныя цэхі і ўчасткі, класы для тэарэтычных ведаў. Школьнікі авалодваюць тут прафесіямі слесара, токара, ва­дзіцеля аўтатранспарту, кухара, кандытара, аператара электронна-вылічальных машын”. На здымках васьмікласніцы Таня Філімонава і Ларыса Рыбакова асвойваюць спецыяльнасць кветкавода, іх равеснік Андрэй Руць працуе ў такарнай майстэрні, а майстар вытворчага навучання Галіна Канстанцінаўна Рыжыкава вядзе заняткі ў групе аператараў-манцёраў чыгуначнай службы.

Пад фотарэпартажам з Магілёва матэрыял спецыяльнага карэспандэнта М.Ба­рысёнка пад гучнай назвай “У рабочы клас”. Аўтар паведамляе, што ў гродзенскае ГПТВ-120, каб павіншаваць педагогаў і навучэнцаў з Новым годам, завітаў Дзед Мароз. Разам з будучымі тэкстыльшчыкамі тут былі піянеры і камсамольцы падшэфных школ, а таксама работнікі базавага прадпрыемства — Гродзенскага прадзільна-нітачнага аб’яднання імя XXV з’езда КПСС. “Вось ужо некалькі гадоў запар гэтыя калектывы аб’ядноўвае дагавор аб садружнасці. Ён заключаецца штогод і прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па павышэнні паспяховасці вучняў, арганізацыі іх вольнага часу, правядзенні прафарыентацыйнай работы”.

Не толькі прафарыентацыйную работу асвятляла газета ў 1985 годзе. Вучэбны працэс, ваенна-патрыятычнае, экалагічнае выхаванне, краязнаўчая дзейнасць, музейная педагогіка — усё гэта знаходзіла адлюстраванне ў рубрыках “Вопытам дзеліцца выкладчык…”, “Рэпартаж з урока”, “Педагагічная практыка: абмяркуем разам”, “Гарызонты ПТВ”, “На службе выхавання — музей”, “Маршрутамі працы і адпачынку” і інш.

Асабліва цікавай была форма супрацоўніцтва “клас — група — брыгада” пад дэвізам “Рабочаму класу — дастойную змену!”.

Навучэнцы першага курса вучылішча працавалі з шасцікласнікамі падшэфнай школы, другога — з сямікласнікамі, трэцяга — з вучнямі 8 класа. Далучаліся і рабочыя базавага прадпрыемства: адна з перадавых брыгад падтрымлівала сувязь адначасова з класам школы і групай вучылішча. Арганізоўваліся экскурсіі на прадпрыемства і ў ПТВ, спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы. Навучэнцы вучылішча праводзілі са школьнікамі прафарыентацыйныя гутаркі, далучалі да заняткаў у гуртках тэхнічнай творчасці, мастацкай самадзейнасці, дапамагалі ў абсталяванні вучэбных кабінетаў.

Такая работа прыносіла плён. У тым ліку дзякуючы ёй, у 1985 годзе ў сярэднім на адно месца пры паступленні ў ГПТВ-120 прэтэндавалі тры чалавекі, а на асобныя спецыяльнасці нават пяць. Несумненна, падобны прыклад супрацоўніцтва быў бы эфектыўным і ў наш час.

У нумары за 9 лютага — фотарэпартаж з яшчэ аднаго вучэбна-вытворчага камбіната, гэтым разам у Нясвіжскім раёне. Як паведамляе газета, Сноўскі міжшкольны ВВК быў вядомы далёка за межамі раёна. Сюды рэгулярна прыязджалі дэлегацыі з розных куткоў Саюза, а таксама замежныя госці. “З задавальненнем прымаюць гаспадаркі раёна на работу выпускнікоў Сноўскага міжшкольнага. І гэта — лепшае пацвярджэнне правільнай, умелай работы яго педагогаў, выкладчыкаў”.

А ў нумары за 5 мая — знаёмства з першым у рэспубліцы вучэбна-вытворчым камбінатам Савецкага раёна Мінска, у стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы якога істотную дапамогу аказаў калектыў завода імя Р.К.Арджанікідзэ.

За першыя дзесяць гадоў дзейнасці ВВК яго скончылі каля 10 тысяч мінскіх вучняў і 52 працэнты з іх працягнулі вучобу або сталі працаваць па профілі першапачатковай падрыхтоўкі.

Асвойвалі рабочыя прафесіі старшакласнікі не толькі на базе вучэбна-вытворчых камбінатаў. Шыкоўны фотарэпартаж з гомельскага абутковага вытворчага аб’яднання “Праца” змешчаны ў нумары за 28 снежня. Чытач мог завочна наведацца ў спецыяльны цэх, дзе 120 старшакласнікаў горада над Сожам вучыліся шавецкаму майстэрству.

Захоўваючы традыцыі

Роўна 40 гадоў назад, напярэдадні новага навучальнага года, “Настаўніцкая” паведаміла і такі цікавы фотафакт: у сярэдняй школе № 91 Мінска завяршалася пераабсталяванне сталярнай і слясарнай майстэрань, у чым вялікую дапамогу аказалі шэфы — рабочыя трэста “Белпрамналадка”, а таксама самі настаўнікі і вучні. Выдатна, што падобныя традыцыі супрацоўніцтва захаваліся і прымнажаюцца…

Ігар ГРЭЧКА

Металлурги — детям

Яркое атмосферное фото на первой полосе номера за 3 апреля 1985 года знакомит читателей со средней школой № 10 Жлобина, а небольшая заметка к черно-­белому снимку подчеркивает тесное сотрудничество учреждений образования города с Белорусским металлургическим заводом.

Спустя 40 лет это взаимодействие по-прежнему играет важную роль в жизни школы, способствуя развитию образовательных программ и укреплению связей между педагогами, учащимися и предприятием.

В газете упоминается, что коллектив завода много внимания уделяет организации свободного времени детей, материально-техническому оснащению учреждения. Например, оборудованы 5 предметных кабинетов, мастерские.

Учитель истории средней школы № 10 Жлобина Галина Васильевна Гунько преподает в школе также с 1985 года. Она вспоминает, что помощь флагмана белорусской промышленности всегда была ощутимой, начиная от ремонта школьного гардероба и заканчивая обустроенным кабинетом истории, который много лет считался лучшим в районе.

Прекрасно, что дети, не выходя из школы, могут подробно узнать о важнейшем предприятии региона. Благодаря музею боевой и трудовой славы, в котором оборудованы стенды и витрины, посвященные крупному предприятию, можно не только ознакомиться с его историей, но и понять, как технологии производства изделий из стали влияют на современное строительство.

К слову, БМЗ хорошо известен современным ребятам еще и потому, что здесь трудятся их родители, братья и сестры. В результате взаимодействие между школой и заводом достигло нового уровня, так как инициативу о профориентации учащихся активно поддерживают мамы и папы. Они готовы выступать в роли спикеров на диалоговых площадках и делиться своим опытом работы, что часто оказывает влияние на профессиональный выбор детей.

Среднюю школу № 10 Жлобина и БМЗ объединяет совместная история, которая насчитывает уже 40 лет: в прошлом году и школа, и предприятие отметили юбилейные даты. Это учреждение образования было основано для детей металлургов, ведь в город приезжали семьи с детьми со всех уголков Советского Союза.

Возвращаясь к публикации 1985 года и всматриваясь в счастливые лица детей на фото, можно предугадать такие же яркие эмоции 1 сентября и у современных ребят. Особенно когда они узнают, что шефы — сортопрокатный цех № 1 — приобрели для школы спортивное оборудование, включая мячи и палатки.

— В этом году специалисты предприятия помогли восстановить подведение электричества к ученическим партам. Ежегодно работники цеха собирают портфели первоклассникам, которые по традиции вручают в День знаний учащимся из многодетных семей, детям-инвалидам.

Эти добрые дела не только помогают учащимся, но и укреп­ляют связь между школой и предприятием, создавая атмосферу заботы и поддержки. Как 40 лет назад, так и сегодня наши педагоги и учащиеся смогут не только порадоваться началу нового учебного года, но и ощутить, что за их спинами стоят надежные партнеры, готовые поддержать их на пути к знаниям, успехам и достижениям, — отмечает директор школы Наталия Дмитриевна Смарцелова.

В детском саду № 34 Жлобина уже много лет функционирует детский музей металлургии.

Необычная экспозиция появилась не случайно: родители воспитанников трудятся на БМЗ. Как выяснилось, малыши практически не знакомы с особенностями профессий своих мам и пап. И если работа врача или учителя им с большего понятна, то объяснить специфику профессий сталевара и вальцовщика становится настоящей задачей.

— Именно поэтому в нашем учреждении и появился такой музей. Здесь все как на настоящем заводе, однако производственные цеха представлены в миниатюре, — отмечает заведующая детским садом Виктория Станиславовна Кишкурно. — Экспозиция показывает детям весь масштаб производства. Также здесь представлены образцы выпускаемой продукции. Кстати, с помощью родителей были не только изготовлены макеты и экспонаты, но и сшиты рабочие костюмы. Гордость музея — наглядный материал для сюжетных игр, разработанный воспитателями детского сада. С его помощью педагоги доступно объясняют детям особенности различных профессий. Они не только знакомят маленьких почемучек с профессиями их родителей, но и с детства прививают интерес к металлургии.

В музее есть ростовая кукла Искра. Примерив яркий образ, каждый ребенок может самостоятельно провести экскурсию. Дети отлично справляются с терминологией при описании производственных процессов.

Елена КАСЬЯН-ПАВЛЕНКОВА
Фото автора и предоставлено учреждением образования