У звычайны рэжым работы

- 9:05Інфармацыйная гадзіна

Некаторыя аддзяленні бальніц у шэрагу рэгіёнаў краіны вяртаюцца да аказання планавай дапамогі.

У Беларусі тэмпы прыросту захваральнасці на COVID–19 крыху змяншаюцца: рэгіструецца нязначная тэндэнцыя па зніжэнні тэмпаў шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары. На некалькі чалавек у суткі змяншаецца і колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ).

У трох абласцях эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з кавіднага рэжыму. Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб’ёме працягваюць аказваць планавую дапамогу. Брэсцкая воб­ласць паэтапна пачынае перапрафіляванне ложкаў, раней задзейнічаных для аказання меддапамогі пацыентам з каранавірусам, па асноўным профілі іх дзейнасці. Паступова ўваходзяць у планавую работу аддзяленні гінекалагічнага корпуса абласнога радзільнага дома. Плануецца, што ў найбліжэйшы час, пасля правя­дзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі, паэтапна пачне планавую работу частка аддзяленняў у Брэсцкім абласным анкадыспансеры, а таксама кардыяхірургічнае аддзяленне і аддзяленне таракаабдамінальнай хірургіі і трансплантацыі ў Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы.

У Віцебскай вобласці амаль 200 інфекцыйных ложкаў перапрафіляваны для работы ў звычайным рэжыме. Аднаўляе дзейнасць хірургічны корпус № 2 Віцебскага абласнога анкадыспансера.

Захавана даступнасць усіх відаў экстраннай і планавай меддапамогі і ў Гомельскай вобласці. Да 7 лістапада плануецца вярнуць у звычайны рэжым работы 248 ложкаў у розных аддзяленнях цэнтральных раённых бальніц. Напрыклад, у Брагінскай ЦРБ плануецца адкрыць 5 акушэрска-гінекалагічных ложкаў, у Веткаўскай ЦРБ — 25 ложкаў рэабілітацыі, у Добрушскай ЦРБ — 10 тэрапеўтычных ложкаў, у Жыткавіцкай ЦРБ — 30 тэрапеў­тычных ложкаў, у Жлобінскай ЦРБ —25 інфекцыйных ложкаў, у Калінкавіцкай ЦРБ — 5 педыятрычных і 10 кардыялагічных ложкаў, у Лельчыцкай ЦРБ — 3 рэанімацыйныя і 12 тэрапеўтычных ложкаў.

У Магілёўскім абласным анкадыспансеры пасля правядзення мерапрыемстваў па дэзынфекцыі будуць перапрафіляваны ў звычайны рэжым работы 180 ложкаў для аказання профільнай дапамогі пацыентам анкалагічнага профілю.

Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.