Універсітэцкія інавацыі

- 10:37Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

У межах рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” ўпершыню прайшоў адборачны тур Міністэрства адукацыі для студэнтаў УВА.

Для развіцця інавацыйнай дзейнасці, актывізацыі навуковага мыслення моладзі і прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 12-м сезоне праекта “100 ідэй для Беларусі” быў арганізаваны асобны конкурс сярод беларускіх УВА. Адборачны тур Міністэрства адукацыі прайшоў напрыканцы студзеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Па выніках абласных міжуніверсітэцкіх этапаў на ім былі прадстаўлены 86 распрацовак па дзесяці намінацыях: “Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства”, “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі”, “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка і энергаэфектыўнасць”, “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”, “Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)”, “Інфармацыйна-­камунікацыйныя тэхналогіі”, “Грамадства і сацыяльная сфера” і інш.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 31 студзеня 2023 года.