Ураджай збожжа ў Беларусі ў гэтым годзе складзе больш за 9 млн т. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко.
—Мы атрымаем збожжавых каласавых, кукурузы і рапсу ў цэлым больш за 9 млн т. Ужо забяспечаны дзяржзаказ на ўзроўні 1 млн т. Гэта значыць харчовым збожжам краіна забяспечана пад поўную патрэбнасць. Жывёлагадоўля таксама будзе поўнасцю забяспечана травяністымі кармамі і фуражным збожжам для выканання задач, якія стаяць на 2022 год па росце вытворчасці малака, ялавічыны, свініны, мяса птушкі, — сказаў Іван Крупко.
Міністр таксама закрануў тэму экспарту беларускіх прадуктаў харчавання. Паводле яго слоў, стаіць задача да 2025 года выйсці на лічбу $7 млрд:
— У гэтым годзе доля расійскага рынку — больш за 70 працэнтаў. Ён застаецца больш прэміяльным як рынак стратэгічнага партнёра, але яго ўдзельная вага ў нашых пастаўках паступова змяншаецца. Ідзе дыверсіфікацыя нашага экспарту прадуктаў харчавання. Растуць пастаўкі ў краіны СНД, ЕС, Афрыкі, а таксама ў Кітай.
Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына РУМЯНЦАВА.