Вакцына ў дарозе

- 10:49Інфармацыйная гадзіна

Чарговая партыя вакцыны з Кітая супраць COVID-19 прыбывае ў Беларусь.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, дакументы на закупку 1 млн доз вакцыны прайшлі ўсе ўзгадненні. Кітайскі бок перадаў Беларусі 500 тысяч доз вакцыны і 500 тысяч шпрыцаў у якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі. Усяго на гэтым тыдні ў Беларусь дастаўлена 1,5 млн доз вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated, кампаніі Sinopharm.

Увесь груз паступіць у рэгіёны і Мінск пасля таго, як вакцына пройдзе кантроль якасці Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а шпрыцы атрымаюць рэгістрацыю Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя.

Па матэрыялах БелТА
падрыхтавала Кацярына Румянцава.