Ведаюць, умеюць, могуць

- 11:03Адукацыйная прастора, Алімпіядны рух

Амаль тысяча вучняў Брэстчыны прыняла ўдзел у абласным этапе сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. 

Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі на базе школ і ўстаноў прафесійнай адукацыі ­Брэста, Баранавіч, Пінска, Кобрына, Маларыты і Драгічына, Брэсц­кага абласнога ІРА, БрДУ імя А.С.Пушкіна і ПалесДУ.

53 вучні 8—11 класаў сабраліся ў сярэдняй школе № 1 імя С.І.Грыцаўца Баранавіч, каб на працягу двух алімпіядных дзён вызначыць лепшых знаўцаў інфарматыкі.

— Спаборніцтва складалася з двух практычных тураў, на якія адводзілася па 5 гадзін, — расказаў старшыня журы алімпіяды па інфарматыцы, загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БрДУ імя А.С.Пушкіна, кандыдат фізіка-матэматычных навук Дзмітрый Уладзіміравіч Грыцук. — Кожны тур уключаў 4 задачы на касмічную тэму, якія патрабавалі ад удзельнікаў валодання сучаснымі мовамі праграмавання і метадамі алгарытмізацыі: “У марсіянскім садзе”, “Бітва розумаў”, “Павуціна плётак”, “Пераканаць начальніка”, “Янотападобнае хуліганства”, “Паркоўка ля касмамаркета” і інш. Кожная задача была пабудавана вакол марсіянскага сюжэту, які прадугледжваў выкананне пэўных аперацый у адпаведнасці з умовамі. Для паспяховага рашэння гэтых задач патрабаваліся веды, якія выходзілі далёка за межы школьнай праграмы. З сёлетнімі задачамі школьнікі справіліся даволі паспяхова. Вучні паказалі добрую падрыхтоўку, у тым ліку і 4 дзяўчыны. Максімальны бал — амаль 594 з 800 магчымых.

 

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 17 студзеня 2023 года.