Як зрабіць так, каб выпускнікі школы вярталіся жыць і працаваць на малую радзіму, — ведаюць у Вішоўскай сярэдняй школе.
Вішоўская сярэдняя школа — самая вялікая сельская школа ў Бялыніцкім раёне. Сёння тут вучыцца 227 школьнікаў, якіх падвозяць з 15 населеных пунктаў.
У 2020 годзе ўстанова адзначыла 40-гадовы юбілей. За гэты перыяд выпушчаны 1064 выпускнікі, з іх 116 скончылі школу з залатымі і сярэбранымі медалямі, 113 выбралі прафесію педагога. На працягу чатырох апошніх гадоў па выніках спаборніцтваў за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна калектыў школы адзначаўся дыпломамі І ступені ў намінацыі “Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці”. Неаднаразова адзначалася школа і на абласных спаборніцтвах на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (у 2018 і 2020 гадах).
— Адна з асноўных задач сучаснай школы — сфарміраваць чалавека працы, здольнага знайсці сваё месца, прымяніць свае веды і здольнасці ў эканамічнай прасторы нашай краіны, — гаворыць дырэктар школы Кацярына Зайцава. — Бацькі давяраюць нам самае дарагое — сваіх дзяцей. І школа павінна дапамагчы чалавеку стаць адукаваным, духоўна развітым. Нашай школе вельмі пашчасціла з настаўнікамі, якія тут працуюць, — амаль палова з іх — выпускнікі школы. Яны поўнасцю аддаюцца працэсу, заўсёды выслухаюць, прыйдуць на дапамогу. І дзеці, адчуваючы такую ўвагу, цягнуцца да сваіх педагогаў. Гэта дзівосная сувязь, якую нельга страціць.
За гады існавання школы склаліся цесныя адносіны калектыву з перадавой гаспадаркай вобласці — Бялыніцкім сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам “Калгас “Радзіма”. Першыя навыкі работы на зямлі навучэнцы набываюць, працуючы па добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі і тэрыторыі аграгарадка “Вішоўка”, замацаванай за школай, у складзе сельскагаспадарчай брыгады “Задорынка”.
Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 16 снежня 2022 года.