Магілёўскі дзяржаўны прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага — установа, добра вядомая не толькі на тэрыторыі рэгіёна. Тут ніколі не ўзнікае цяжкасцей з выкананнем планаў набору абітурыентаў. На навучанне сюды едуць маладыя людзі з розных абласцей краіны.
Папулярнасць каледжа сярод моладзі зразумелая: тут пануе асаблівая атмасфера, а педагагічны калектыў бачыць сваім прыярытэтам не толькі навучанне, але і выхаванне, фарміраванне асобы падлеткаў.
— Сістэму работы будуем такім чынам, каб выхоўваць навучэнцаў адказнымі, дысцыплінаванымі, самастойнымі і разам з тым чулымі, з выразнымі духоўна-маральнымі каштоўнасцямі. Але ж у аснове, канечне, якасная прафесійная падрыхтоўка, — адзначае дырэктар Міхаіл Сасонка.
Кіраўніцтва агралесатэхнічнага каледжа прытрымліваецца меркавання, што ключавая задача прафесійнай установы адукацыі — навучыць маладых людзей працаваць. Таму вучэбны працэс тут арганізуюць з максімальным упорам на практыкаарыентаванасць.
Матэрыяльная база МДПАТК адпавядае самым апошнім патрабаванням сучаснасці. Па ўсіх спецыяльнасцях тут створаны вучэбныя лабараторыі, дзе вучні метадычна адточваюць практычныя ўменні і навыкі. Напрыклад, маладыя людзі, якія набываюць прафесію трактарыста-машыніста, за час навучання маюць магчымасць асвоіць усе віды механізатарскай работы. Абсалютна кожны навучэнец вучыцца араць, сеяць, уносіць угнаенні, збіраць ураджай.
Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 11 лістапада 2022 года.