Вялікія камбінатары

- 19:25Выхаванне, Дадатковая адукацыя

На адкрытым турніры па хуткіх шахматах “Полацкая ладдзя” 1-­е месца заняла каманда Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі. 

Адметна, што ў турніры, які праходзіў падчас Скарынаўскіх дзён на базе полацкай гімназіі № 1, прымалі ­ўдзел і прадстаўнікі з Расіі, таму яго можна смела назваць міжнародным. Усяго 16 каманд з розных рэгіёнаў Беларусі і Расійскай Федэрацыі дэманстравалі сваё майстэрства шахматных камбінацый і змагаліся за званне лепшай. Гродзенцы атрымалі дыплом І ступені і кубак. У асабістым заліку 1-е месца заняла Ганна Сямёнава, 2-е —  Ксенія Норман, 3-е — Аляксей Мельнікаў. Яны былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі. Узрост удзельнікаў турніру — 14—17 гадоў. У яго адкрыцці прымаў удзел знакаміты беларускі шахматыст
гросмайстар Віталь Цецераў. 

 

Падрабязнасці чытайце ў нумары ад 30 верасня 2022 года.