Выхаванцы Клуба юных пажарных Мазыра заваявалі дыпломы пераможцаў на міжнароднай алімпіядзе

- 16:31Образование

На Міжнароднай алімпіядзе Innopolis Open па профілі «Інфарматыка» выхаванцы Клуба юных пажарных Мазыра заваявалі дыпломы пераможцаў, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Рыгор Кошман стаў уладальнікам дыплома ІІ ступені, Станіслаў Палынь — дыплома ІІІ ступені. Трэнерам юнакоў з’яўляецца педагог дадатковай адукацыі Аляксей Баруноў.

Сёлетняя алімпіяда па інфарматыцы была арганізавана адначасова на некалькіх пляцоўках: у Інаполісе (Рэспубліка Татарстан), Маскве, Санкт-Пецярбургу, Чалябінску, Мінску. У ёй прынялі ўдзел 278 школьнікаў 7—11-х класаў, якія прайшлі завочныя адборачныя этапы. Беларускіх удзельнікаў на пляцоўку спаборніцтва прыняў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. На працягу пяці гадзін навучэнцы павінны былі распрацаваць пяць праграм і адправіць іх на праверку ў тэсціруючую сістэму алімпіяды. Па выніках пераможцамі і прызёрамі сталі 69 чалавек.

Innopolis Open па інфарматыцы праводзіцца з 2013 г. Штогод на ўсіх яе этапах удзельнічае больш за 5000 школьнікаў з Расіі і іншых краін. Сёлетнія спаборніцтвы праводзіліся па 6 напрамках: інфарматыка, матэматыка, інфармацыйная бяспека, робататэхніка, штучны інтэлект, фінансавыя тэхналогіі.

           Наталля КАЛЯДЗІЧ
           Фота з архіва Клуба юных пажарных Мазыра