Чарговы дадатак «Школа кіравання» выйшаў 17 сакавіка ў «Настаўніцкай газеце». Як заўсёды, у ім вы знойдзеце адказы на шматлікія пытанні, атрымаеце тлумачэнні і парады.
У сённяшнім дадатку — актуальныя дакументы, тлумачэнні, прапановы:
- Нюансы прафесійнага пенсіённага страхавання — у інтэрв’ю з Кацярынай Ліхачовай, намеснікам кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
- Агляд пастаноў Міністэрства адукацыі за люты.
- Недапушчальнасць выкарыстання біяметрычных персанальных даных пры арганізацыі прапускнога рэжыму тлумачыць Надзея Швед, намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіі абароны персанальных даных Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь.
- Традыцыйныя адказы на актуальныя пытанні — у рубрыцы «Вам адказвае Міністэрства адукацыі».