Як сфарміраваць у дзяцей такія якасці, як любоў, спачуванне, міласэрнасць? Ведаюць у гімназіі № 3 Бабруйска

- 13:33Образование

Як сфарміраваць у дзяцей такія якасці, як любоў, спачуванне, міласэрнасць? У педагагічным калектыве гімназіі № 3 Бабруйска лічаць, што зрабіць гэта можна, далучаючы навучэнцаў да духоўных традыцый беларускага народа, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

 

— Без духоўнасці немагчыма выгада­ваць дзіця гарма­нічнай асобай. У сучасных рэаліях маральнае выхаванне падрастаючага пакалення набывае асаб­лівую значнасць. Бо ўсё часцей ключавое месца ў нашым жыцці займае не духоўнае, а матэ­рыяльнае. Але ў традыцыйных духоўных каштоўнасцях — нашы карані і вытокі, наша гісторыя. Усё тое, без чаго не можа быць будучыні, — адзначыла дырэктар гімназіі Варвара Архіпенка.

Па яе словах, выхаванне, прывіццё дзецям асноў духоўнасці і маралі ў гімназіі лічаць не менш важным, чым навучанне. Адным са спосабаў увасаблення гэтых перакананняў для ўстановы з’яўляецца ўзаемадзеянне з праваслаўнымі храмамі горада.

— Пятнаццаць гадоў назад было падпісана адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж упраўленнем па адукацыі гарвыканкама і Бабруйскай епархіяй. Тады пры храме ў гонар прападобнапакутніцы вялікай княгіні Елісаветы быў створаны духоўна-асветніцкі цэнтр і пачаўся наш сумесны ўнікальны адукацыйны праект. Пры храме, непасрэдна ў будынку цэнтра, пачалі дзейнічаць пачатковыя класы гімназіі з праваслаўным ухілам, — паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Севярын.

На сёння ў духоўна-асветніцкім цэнтры функцыянуюць чатыры пачатковыя класы, дзе вучыцца звыш 70 хлопчыкаў і дзяўчынак. Для іх абсталяваны вучэбныя кабінеты, бібліятэка, сталовая. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з праграмамі Міністэрства адукацыі. Аднак ёсць і адметнасці. Што­дзень дзеці заходзяць у храм, атрымліваюць благаславенне на вучобу.

Чытайце матэрыял Ганны СІНЬКЕВІЧ у нумары ад 24 лютага 2023 года.