Як спрыяе падрыхтоўцы пераможцаў міжнародных конкурсаў рэсурсны цэнтр школы № 1 Новалукомля

- 14:55Образование

Навучэнцы сярэдняй школы № 1 Новалукомля імя Ф.Ф.Дуброўскага неаднаразова станавіліся пераможцамі міжнародных конкурсаў. Як гэтаму спрыяе створаны тут рэсурсны цэнтр, высветліла карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Адкрыўся ён ва ўстанове адукацыі ў 2018 годзе. Калі заходзіш у рэсурсны цэнтр “Энергазберажэнне — пачні з сябе”, адразу ж ахоплівае здзіўленне: як у педагогаў атрымалася ператварыць невялікае памяшканне ў сапраўдны навуковы інстытут?! Крок за крокам, рухаючыся ад аднаго інтэр­актыўнага стэнда да другога, паступова адчу­ваеш, як выбудоўваецца лагічны ланцужок з неабходных звестак, якія ўмела сістэматызуюцца і дазваляюць выхоў­ваць дасведчанага карыстальніка.

Мы імкнуліся забяспечыць нашых вучняў усёй неабходнай інфармацыяй па тэме “Энергазберажэнне”, адлюстра­ваць усе аспекты выкарыстання розных рэсурсаў, даць школьнікам не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды, якія ім спатрэбяцца ў штодзённым жыцці, — пачынае экскурсію намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Міхайлаўна Пляханава. — Так, адна з экспазіцый прысвечана альтэрнатыўным крыніцам энергіі. Ёсць стэнд, які дазваляе даведацца, колькі розныя лямпачкі спажыва­юць энергіі, і ў выніку выбраць самую эканамічную асвятляльную прыладу.

Вырашаем праверыць, як гэта працуе. Націскаем кнопку — уключаецца добра вядомая ўсім лямпа напальвання. У акенцы побач адразу ж з’яўляюцца лічбы — 40,5 Вт. Наступны экспанат — люмiнесцэнтная лямпа, якая спажывае 12 Вт. Відавочна, што святлодыёдная лямпа самая эканамічная — ёй патрабуецца ўсяго 5,5 Вт.

Дарэчы, гэты інтэрактыўны стэнд для школы зрабіў Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання імя М.П.Шмырова. Падабаецца дзецям і другая распрацоўка гэтай жа навучальнай установы — “Экадом”, у якім яны мараць жыць у будучыні.

Чытайце матэрыял Святланы ЛОЦМАНАВАЙ у нумары ад 14 сакавіка 2023 года.