Як у гімназіі № 3 Гродна шануюць памяць знакамітай зямлячкі Вольгі Соламавай

- 9:55Образование

У 2022 годзе 17 верасня гімназіі № 3 Гродна было прысвоена імя Вольгі Іосіфаўны Соламавай, гераічная дзейнасць якой упісана ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Падрабязней – у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

З самага пачатку існавання навучальнай установы тут ішла карпатлівая работа па ўвекавечанні памяці Вольгі Соламавай, якая была сакратаром Гродзенскага падпольнага камітэта камсамола, арганізатарам партызанскага руху. У 1975 годзе ў гімназіі быў адкрыты музейны пакой баявой славы імя Вольгі Соламавай. У тым жа годзе на сродкі, што зарабілі школьнікі, быў устаноўлены бюст камсамолкі ў двары гімназіі. У 2015 годзе музейны пакой атрымаў статус музея.

— Музей стаў месцам навукова-даследчай і экскурсійнай дзейнасці, работы лектарскіх груп. Тут прымаюць у піянеры і БРСМ, дзеці атрымліваюць падарункавы камплект “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Музей з’яўляецца дыялогавай пляцоўкай, дзе праходзіць мерапрыемства “Сустрэча пакаленняў”, — расказвае дырэктар гімназіі Вольга Лышова.

Пошук новых форм работы, якія цікавы сучаснаму маладому пакаленню і аказ­ваюць на яго дзейсны ўплыў, прыводзіць калектыў гімназіі да знаходак у выхаваўчай рабоце. У гонар знакамітай зямлячкі ў гімназіі праводзяцца мерапрыемствы круглагадовага праекта грамадзянска-патрыя­тычных спраў “Захоўваем мінулае, цэнім сучаснае, будуем будучыню!”, 19 мая адбываецца мітынг-рэквіем у гонар Вольгі Соламавай. Сумесна з партнёрамі агульнаадукацыйнай школы № 461 Колпінскага раёна Санкт-Пецярбурга рэалізуецца тэлекамунікацыйны праект “Імя герояў у памяці захоўваем”, адбываецца збор піянерскіх атрадаў імя Вольгі Соламавай.

Выклікаюць вялікую зацікаўленасць гімназістаў “Форумы паспяховых”.

Чытайце матэрыял Надзеі ВАШКЕЛЕВІЧ у нумары ад 28 лютага 2023 года.
Фота Міхаіла ІСАЧАНКІ