Якім чынам праходзіць атэстацыя школьнікаў за год? Рубрыка «Вам адказвае Міністэрства адукацыі»

- 13:48Образование, Приложение, Школа управления

На актуальныя пытанні чытачоў адказала Любоў Мальковіч, начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства адукацыі.

Здымак Алега ІГНАТОВІЧА выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Якім чынам праходзіць атэстацыя дзіцяці за год (8 клас) пры ўмове паспяховага заканчэння і атэстацыі за 3 чвэрці і вымушаным пропуску 4-й чвэрці? Якім заканадаўчым актам і пунктам гэта рэгламентуецца? Якія дакументы неабходна падаць у школу для атэстацыі дзіцяці за год па выніках трох чвэрцей? Ці можна перавесці дзіця на індывідуальнае, дамашняе навучанне для магчымасці атэстацыі за 4-ю чвэрць? Якія дакументы неабходна падаць у школу?

Пунктам 16 Правіл правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі ад 11 ліпеня 2022 г. № 184 “Аб атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі”, устаноўлена, што атэстацыя па выніках навучальнага года выяўляецца ў выстаўленні адзнакі як сярэдняга арыфметычнага адзнак, выстаўленых у балах, па выніках прамежкавай атэстацыі з прымяненнем правіл матэматычнага акруглення. Прычым калі ў адной або некалькіх чвэрцях (паўгоддзі) навучэнец не атэставаны па ўважлівай прычыне (у тым ліку гэта хвароба, аздараўленне, пераезд), пацверджанай дакументальна, то сярэдняе арыфметычнае вылічваецца толькі з улікам тых чвэрцей (паўгоддзяў), у якіх адзнакі выстаўлены ў балах. Калі ў адной або некалькіх чвэрцях (паўгоддзі) навучэнец не атэставаны без уважлівай прычыны, то атэстацыя па выніках навучальнага года ажыццяўляецца як сярэдняе арыфметычнае па выніках прамежкавай атэстацыі за ўсе чвэрці (паўгоддзі).

Згодна з артыкулам 24 кодэкса, кіраўнік установы адукацыі нясе адказнасць за вынікі яе дзейнасці.

Такім чынам, для вырашэння пытання аб прадастаўленні пацвярджальных дакументаў вам неабходна звярнуцца да кіраўніка ўстановы адукацыі, дзе вучыцца дзіця.

Па пытанні навучання дома

У адпаведнасці з артыкулам 152 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, установа агульнай сярэдняй адукацыі арганізоўвае адукацыйны працэс для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установы адукацыі.

Парадак арганізацыі засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі дома для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць наведваць установы адукацыі, вызначаецца Інструкцыяй аб парадку засваення зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі дома, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2022 г. № 211.

Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома ўстаноўлены дадаткам 2 да пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2022 г. № 50 “Аб вызначэнні медыцынскіх паказанняў для атрымання адукацыі дома”.

Па пытанні навучання па індывідуальным вучэбным плане

Для адораных і таленавітых навучэнцаў, а таксама для навучэнцаў, якія па ўважлівых прычынах (удзел у спартыўных спаборніцтвах, адукацыйных мерапрыемствах і падрыхтоўка да іх, іншыя прычыны, пацверджаныя дакументальна) пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і праходзіць у вызначаныя тэрміны атэстацыю, магчыма навучанне па індывідуальным вучэбным плане, якое арганізоўваецца ў адпаведнасці з пунктамі 57—59 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2022 г. № 322.

Для вырашэння пытання аб арганізацыі вучэбнага працэсу ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам навучэнец (ад імя непаўналетняга навучэнца яго законны прадстаўнік) падае заяву з указаннем прычыны на імя кіраўніка адукацыйнай установы. З заявай навучэнец (законны прадстаўнік непаўналетняга навучэнца) прадастаўляе дакументы, якія могуць служыць пацвярджэннем звестак, выкладзеных у заяве.

Рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам (аб адмаўленні ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам) прымае кіраўнік установы адукацыі па выніках разгляду гэтага пытання на педагагічным савеце на працягу 20 дзён з дня звароту навучэнца (яго законнага прадстаўніка ад імя непаўналетняга навучэнца).

Здымак Алега ІГНАТОВІЧА выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

Мая дачка вучыцца ў каледжы па спецыяльнасці “Дызайн” на бюджэтнай форме навучання. Скончыла 1 курс без акадэмічнай запазычанасці, але па стане здароўя пайшла ў акадэмічны водпуск на год. У верасні 2023 года яна павінна прысту­піць да заняткаў 2 курса, але ў гэтым каледжы два гады няма набору на спецыяльнасць “Дызайн” і фактычна выходзіць ёй няма куды. У іншыя каледжы на бюджэтнай форме навучання няма месцаў. Прашу даць адказы на наступныя пытанні. 1. Паводле якога артыкула Кодэкса аб адукацыі дачка павінна быць адлічана з каледжа, калі няма бюджэтных месцаў для пераводу ў іншых каледжах, а іншая спецыяльнасць ёй не цікава? 2. У які клас сярэдняй школы яна павінна быць залічана ў апісанай сітуацыі (цалкам скончаны першы курс каледжа, няма акадэмічнай запазычанасці)?

Пры завяршэнні акадэмічнага водпуску і немагчымасці працягу атрымання адукацыі на ранейшых умовах установа адукацыі пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанове адукацыі ў рамках кантрольных лічбаў прыёму па спецыяльнасці і на гэтым курсе навучання забяспечвае магчымасць пераводу навучэнца для атрымання адукацыі ў той жа ўстанове адукацыі па іншай спецыяльнасці.

Пры адмаўленні ад пераводу для атрымання адукацыі ў той жа ўстанове адукацыі па іншай спецыяльнасці адукацыйныя адносіны спыняюцца датэрмінова па ініцыятыве навучэнца, законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца на падставе падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 68 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

У выпадку адлічэння з каледжа агульная сярэдняя адукацыя (з выдачай атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі) можа быць атрымана пры непасрэдным удзеле ў адукацыйным працэсе ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі або ў парадку экстэрнату.

У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб парадку адлічэння для пераводу, пераводу навучэнцаў і аднаўлення асоб для працягу атрымання адукацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэс­публікі Беларусь ад 9 жніўня 2022 г. № 516, аднаўленне для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў любы час навучальнага года.

Кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі на працягу пяці каляндарных дзён з дня паступлення дакументаў на аднаўленне вызначае клас і чвэрць навучальнага года, групу і месяц, у якіх асоба пры аднаўленні ва ўстанове адукацыі можа працягнуць навучанне, пры неабходнасці агучвае іншыя ўмовы для аднаўлення або паведамляе прычыну адмаўлення ў аднаўленні.

У парадку экстэрнату атрымаць агульную сярэднюю адукацыю могуць асобы, якія поўнасцю або часткова вывучылі вучэбныя прадметы, модулі агульнаадукацыйнага кампанента тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці пры атрыманні сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі ва ўстанове адукацыі, але не атрымалі адпаведную адукацыю.

Рашэнне аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (аддзел (упраўленне) адукацыі) па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы, на падставе яе заявы, заявы законнага прадстаўніка непаўналетняй асобы пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, даведкі аб навучанні (пры наяўнасці), пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (пры наяўнасці). Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца дзяржаўнай установай агульнай сярэдняй адукацыі, якая вызначаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі. Заява і дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату падаюцца ў аддзел (упраўленне) адукацыі з 3 сту­дзеня па 25 красавіка.

Мая дачка выпускаецца з педагагічнага каледжа 30 чэрвеня 2023 года. Чаму яна не мае права паступіць па мэтавым накіраванні ў медыцынскі ўніверсітэт з-за неадпаведнасці дат падачы дакументаў?

Інструкцыяй аб парадку і тэрмінах падачы дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у конкурсе, правядзення ўступнага іспыту і залічэння абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспуб­лікі Беларусь ад 17 жніўня 2022 г. № 268 (далей — інструкцыя), устаноўлены тэрміны ўступнай кампаніі для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

У адпаведнасці з інструкцыяй, навучэнцы 11 класа ўстановы адукацыі, якая рэалізоўвае адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у год паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі (далей — УВА), а таксама асобы, якія атрымліваюць у год паступлення ва УВА на апошнім курсе прафесійна-тэхнічную адукацыю з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі, або прафесійна-тэхнічную адукацыю на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, або сярэднюю спецыяльную адукацыю, падаюць дакумент аб адукацыі ў прыёмную камісію не пазней за 15 чэрвеня.

У мэтах рэалізацыі ў 2023 годзе прыёму асоб ва УВА для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі Міністэрствам адукацыі падрыхтаваны і даведзены да ведама заснавальнікаў устаноў адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, рэкамендацыі аб прыняцці мер, якія даюць магчымасць датэрміновага выпуску навучэнцаў (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2023 № 03-02-14/4800/дс).

Заснавальнікі ўстаноў адукацыі праінфармаваны аб тым, што навучэнцы, якія атрымліваюць у год паступлення ва УВА на апошнім курсе сярэднюю спецыяльную адукацыю, могуць быць выпушчаны датэрмінова з атрыманнем дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры ўмове арганізацыі іх навучання па індывідуальным вучэбным плане на падставе пункта 6 артыкула 196 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Рашэнне аб датэрміновым выпуску навучэнцаў прымаецца кіраўніком установы адукацыі, якая рэалізоўвае адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на падставе пададзенай навучэнцам не пазней за 15 мая бягучага года заявы з прыкладаннем копіі падпісанага навучэнцам і заказчыкам дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, па ўзгадненні з заснавальнікам каледжа ці ўпаўнаважаным ім органам. Тэрміны правя­дзення выніковай атэстацыі па спецыяльнас­ці, выдачы дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі вызначаюцца ў гэтым выпадку каледжам самастойна пры распрацоўцы і зац­вярджэнні індывідуальных вучэбных планаў, але не пазней за 14 чэрвеня.