Згуляем у міні­-гольф

- 9:57Выхаванне, Выхаваўчая работа

Поле для міні­-гольфа змайстраваў настаўнік працоўнага навучання і фізкультуры Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея Дзяржынскага раёна Дзмітрый Карповіч. У гэтым яму дапамаглі вучні, якія наведваюць гурток мастацкай апрацоўкі драўніны.

Дзмітрый Мікалае­віч удала сумяшчае выкладанне фізкультуры і тэхнічнай працы. Мае адпаведную адукацыю, скончыў сталічны ўніверсітэт фізкультуры і Мазырскі педуніверсітэт. Ручной працы ў большай ступені педагог вучыўся самастойна. Яму дастаткова ўбачыць, як рухаецца рука майстра, якія матэрыялы ён выкарыстоўвае, каб зрабіць самому. Так, Дзмітрый Мікалаевіч пабудаваў дом сваімі рукамі, і для дома ўсё робіць сам. Нядаўна педагог атрымаў дыплом І ступені як пераможца адкрытага раённага конкурсу на лепшага майстра па выпілоўванні лобзікам. У яго вучняў таксама годныя вынікі: дыпломы на раённых конкурсах і алімпіядзе па працоўным навучанні. Сёлета вучні пад кіраўніцтвам педагога атрымалі перамогу на раённым этапе конкурсу “ТэхнаЁлка” ў намінацыі “Альтэрнатыўная ёлка”. А на раённых спаборніцтвах па баскетболе сярод хлопчыкаў каманда вучняў Станькаўскай школы заняла 5-е месца. 

— Дзіця павінна бачыць вынікі сваёй працы, а не проста выву­чаць сухую інфармацыю і па шаблоне пілаваць, габляваць, дзяўбці, — упэўнены педагог. — Я не даю заданні на паўтор, а даю волю дзіцячай фантазіі, паказваю ўзаемасувязь працоўнай дзейнасці з навакольным светам, будучым самастойным жыццём вучняў. Мы вырабляем карысныя рэчы, падарункі, па мастацку аздабляем работы. Працуем над праектамі, як малымі, так і вялікімі. Гэта можа быць выраб ключніцы або вешалкі, а можа быць і поле для гульні ў міні-гольф. 

Стварыць поле для міні-гольфа ў школе Дзмітрыю Мікалаевічу прапанавала некалькі гадоў назад дырэктар. Паказала карцінку з аналагічным абсталяваннем і спытала, ці можа ён такое зрабіць. 

 

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 13 снежня 2022 года.