Звыш 5,7 тыс. падпісчыкаў: у чым сакрэт папулярнасці «Дзённіка настаўніцы» Юліі Дэрвіс з гімназіі №1 Ашмян

- 12:18Образование

Малады спецыяліст Юлія Дэрвіс з 15 жніўня 2021 года працуе ў гімназіі № 1 Ашмян і ўжо стала папулярным настаўнікам сярод калег і вучняў. У чым сакрэт яе папулярнасці, высветліла карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Зімой мінулага года я задумалася над тым, што ў жыцці настаўніка кожны дзень адбываюцца смешныя і сумныя моманты. І мне захацелася іх неяк фіксаваць. У галаву прыходзіла шмат варыянтаў, як гэта можна зрабіць. Спынілася на фармаце віртуальнага дзённіка, куды магу запіс­ваць свае думкі, цікавыя моманты з пражытага дня ў школе, незвычайныя методыкі, якія прымяняюцца на ўроках. Назва “Дзённік настаўніцы” прыйшла сама. Першапачаткова я яго задумала проста для сябе і якой-не­будзь пэўнай мэты не ставіла, — расказвае настаўніца.

І вось 22 лютага 2022 года выйшла першая электронная старонка прафесійнага дзённіка настаўніцы біялогіі Юліі Дэрвіс. Выбар спыніўся на вэб-пляцоўцы Instagram, таму што педагог добра знаёма з гэтай сацсеткай і ў яе ўжо быў зарэгістраваны профіль.

Шчыра кажучы, не задумвалася, як цяпер магу пашырыць межы свайго дзённіка. Але паралельна вяду блог у інтэрнэт-выданні аб адукацыі і выхаванні дзяцей, куды мяне запрасілі, заўважыў­шы “Дзённік настаўніцы” ў Instagram. У рэдактараў адукацыйнага партала быў запыт зрабіць падобны блог на мой дзённік, але тэксты пі­саць у выглядзе лонгрыдаў. Там дзялюся цікавымі гісторыямі з прафесійнага жыцця. Напрыклад, расказ­вала пра арганізацыю паездкі для сваіх вучняў у Мінск і пра ўвесь першы год у якасці маладога спецыяліста. У апошні час мне адрасуюць шмат пытанняў наконт магчымага відэафармату дзённіка. Спадзяюся, у будучыні рэалізую гэтую ідэю ў фармаце відэаблогаў, — дзеліцца Юлія Аляксееўна.

З мінулай чвэрці пачала весці часопіс BioSchool. У ім збірае цікавыя факты са свету біялогіі, дапаўняючы прыгожымі малюнкамі, і прымацоўвае на дзверы кабінета. Такім чынам вучні на перапынках даведваюцца штосьці новае па прадмеце. Акрамя таго, выходзяць спецвыпускі часопіса, дзе вучням трэба выканаць заданне. У выпадку правільнага рашэння ёсць магчымасць атрымаць 10 балаў па біялогіі.

Чытайце матэрыял Настассі ЧАРКАНАВАЙ у нумары ад 3 сакавіка 2023 года.