У рамках чэмпіянату WorldSkills Belarus прайшоў Рэспубліканскі конкурс па асновах прафесійнай падрыхтоўкі сярод навучэнцаў JuniorSkills Belarus.
Гэта трэцяе па ліку спаборніцтва, якое праводзіцца з мэтай удасканалення сістэмы прафесійнай арыентацыі сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, стварэння магчымасцей для засваення вучнямі асноў прафесійных кампетэнцый. Удзельнікамі спаборніцтва сталі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з усёй краіны — пераможцы рэгіянальных адборачных этапаў. Спаборніцтвы прайшлі па дзевяці кампетэнцыях: “Мабільная робататэхніка”, “Графічны дызайн”, “Вэб-тэхналогіі”, “Электроніка”, “Прататыпаванне”, “Інжынерны дызайн CAD”, “Сеткавае і сістэмнае адміністраванне”, “Тэхналогіі беспілотных лятальных апаратаў”, “Дызайн і мадэляванне адзення”. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 115 навучэнцааў, 83 эксперты. Канкурсанты пражывалі на базе аздараўленчага лагера “Змена” ў Волме, які належыць Мінскаму заводу колавых цягачоў.
Падрыхтавала Ала КЛЮЙКО.