Чарадзейства агульнай справы

- 9:53Культура

У пераднавагоднім Наваполацку будзе знята чарговая кароткаметражная мастацкая кінастужка ў рамках міжнароднага культурна­-гуманітарнага праекта “Кінаўрокі ў школах свету”.

Маштабны праект накіраваны на стварэнне інавацыйнай сістэмы маральнага выхавання і ахоплівае ўсе ступені агульнай адукацыі. Старт яму быў да­дзены ў Расіі, праз некаторы час далучыліся беларусы — такім чынам сацыяльна значная ініцыятыва набыла міжнародны характар. Па словах загадчыцы Наваполацкага гарадскога вучэбна-метадычнага кабінета Ганны Сугакавай, у аснове праекта разуменне: ва ўсе часы незалежна ад канфесійнай, этнічнай, палітычнай, культурнай прыналежнасці чалавека мы павінны імкнуцца захаваць непарушнымі вечныя каштоўнасці. Толькі народ, які з’яўляецца носьбітам высокага ўзроўню маральнасці, культуры, інтэлекту, здольны стаць магутным рухавіком перспектыўнага развіцця сваёй краіны. Таму выхаванне дзяцей разглядаецца як стратэгічны прыярытэт і адпаведна патрабуе кансалідацыі намаганняў розных інстытутаў грамадзянскай супольнасці і ведамстваў усіх узроўняў улады. 

Адметная інавацыйная сістэма выхавання школьнікаў, прапанаваная цэнтрам развіцця інтэлектуальных і творчых здольнасцей “Інтэл­рост” (Санкт-Пецярбург), дазваляе ўзаема­дзей­нічаць з дзецьмі і моладдзю ў прывабнай для іх інтэрактыўнай форме, сфарміра­ваць у навучэнцаў імкненне да высокіх ідэалаў і маральныя якасці, што напрамую ўплывае на лад мыслення, аб’ектыўную ацэнку ўласных і чужых учынкаў, разуменне іх наступстваў для чалавека, навакольнага асяроддзя, дзяржавы. Матэрыялы праекта маюць станоўчае экспертнае заключэнне Нацыянальнага інстытута адукацыі.

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 25 лістапада 2022 года.