Электронны праект сярэдняй школы № 11 імя генерала арміі А.І.Антонава Гродна быў адзначаны гран-пры і Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення адукацыі.
Далучыць навучэнцаў да турыстычна-экскурсійнай дзейнасці, атрымаць і сістэматызаваць веды аб славутасцях Беларусі, паўплываць на стварэнне іміджу краіны як прывабнага турыстычна-краязнаўчага рэгіёна, развіваць даследчыя і інфармацыйныя кампетэнцыі навучэнцаў — такія мэты ставіла перад сабой класны кіраўнік настаўніца біялогіі і хіміі Вольга Генадзьеўна Карпенка.
— Сёння дзеці не вельмі любяць чытаць, але актыўна паводзяць сябе ў сацыяльных сетках, — дзеліцца Вольга Генадзьеўна. — Мы вырашылі “пасябраваць” паміж сабой іх імкненні да даследаванняў і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.
Праект “Падарожнічаем разам” прадстаўлены сайтам https://sch11travel.karpolya.ru, на якім могуць размяшчаць інфармацыю ўдзельнікі праекта — навучэнцы і іх класны кіраўнік. Праект з’яўляецца электронным дакументам для фіксавання наведвання экскурсійных аб’ектаў Беларусі, які на працягу навучання будзе дапамагаць навучэнцам вывучаць сваю Радзіму.
Чытайце матэрыял Надзеі Вашкелевіч у нумары ад 10 лютага 2023 года.