Калі заходзіш у кабінет, дзе гаспадарыць народны хор “Родніца”, міжволі прыгадваюцца словы, што творчыя людзі іншыя. Непадобныя ні да каго ў думках, дзеяннях і светаўспрыманні. А ўсё таму, што ў аўдыторыі няма лішняга: тут можна ўбачыць толькі сумесныя фотаздымкі, канцэртныя касцюмы і адчуць па-змоўніцку гарэзлівы дух.
Калектыў быў створаны на базе хору выкладчыкаў фізічнага факультэта БДУ ў 1979 годзе. Не прайшло і некалькіх месяцаў, як чуткі пра творчую суполку разнесліся па розных факультэтах і падраздзяленнях установы. Праз пэўны час хор папоўніўся новымі ўдзельнікамі: людзям было цікава збірацца пасля работы і спяваць. Творчую ініцыятыву падтрымалі на ўзроўні кіраўніцтва ўніверсітэта, і пачалося насычанае жыццё музычнага калектыву. Так “Родніца” стала адзіным калектывам выкладчыкаў-спевакоў, які не мае аналагаў у рэспубліцы. За саракагадовую гісторыю хор аб’яднаў прадстаўнікоў розных напрамкаў: філолагаў, біёлагаў, фізікаў, матэматыкаў, хімікаў і гісторыкаў.
Назву будучай пярліны ўніверсітэта прыдумвалі грамадой. Калі прапанавалі варыянт “Родніца”, ва ўсіх узніклі асацыяцыі са словамі “род”, “родныя”, “радзіма”, таму на ім і спыніліся. Так у адным слове спляліся карані, мова і песня.
Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 49, 30 красавіка.
Ірына ІВАШКА.
Фота з архіва народнага хору “Родніца”.









