Адкрытыя раённыя спаборніцтвы па скалалажанні “На шляху да вяршынь” арганізавалі для школьнікаў горада педагогі Цэнтра турызму, экскурсій і краязнаўства “Крыніца” Магілёва.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел падлеткі, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа. Многія з удзельнікаў упершыню паспрабавалі сябе ў гэтым відзе спорту.
— Усе скалалазы-пачаткоўцы атрымалі прафесійную кансультацыю ад вопытных інструктараў і падтрымку ад сваіх аднагодкаў. Нягледзячы на адсутнасць вопыту, падлеткі паказалі дастаткова высокія хуткасныя паказчыкі і добры патэнцыял для заняткаў скалалажаннем. Але галоўнае — усе ўдзельнікі атрымалі цікавы каштоўны вопыт. Канікулы — выдатны час для таго, каб паспрабаваць нешта новае, — адзначыла педагог-арганізатар цэнтра К.В.Сысоева.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена ўстановай адукацыі.






